Новости События Общее

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

26 чэрвеня 2017 года пад старшынствам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта.

На ім прысутнічалі загадчыкі кафедраў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў, прадстаўнікі студэнцкага актыву і грамадскіх арганізацый. На пасяджэнні былі заслуханы справаздачы пра навукова-даследчую дзейнасць аспірантаў – уладальнікаў стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аляксандр Іванавіч асабліва падкрэсліў важнасць своечасовага завяршэння працы над дысертацыйнымі даследаваннямі, паколькі з боку кіраўніцтва БДПУ аспірантам створаны ўсе ўмовы для эфектыўнай навуковай творчасці.

З дакладам “Аб выніках унутраных аўдытаў сістэмы менеджменту якасці і анкетавання знешніх і ўнутраных спажыўцоў за 2016-2017 навучальны год” выступіла загадчык сектара менеджменту якасці педагагічнай адукацыі Любоў Рыгораўна Цышэўская.

У сваім выступленні Л.Р. Цышэўская адзначыла, што ўнутраныя аўдыты і анкетаванне знешніх і ўнутраных спажыўцоў праведзены ў адпаведнасці з праграмай аўдытаў на 2016-2017 навучальны год і стандартам сістэмы менеджменту якасці БДПУ “Маркетынг і ўзаемадзеянне са спажыўцамі”. Аналіз вынікаў анкетавання студэнтаў паказаў, што ў цэлым студэнты задаволены якасцю адукацыйных паслуг, сярэдні паказчык іх задаволенасці якасцю выкладання вучэбных дысцыплін – 89 %, а сярэдні паказчык задаволенасці якасцю правядзення педагагічных практык – 86,5 %. У 2016-2017 навучальным годзе сярэдні паказчык задаволенасці працадаўцаў узроўнем прафесійнай падрыхтоўкі маладых спецыялістаў (выпускнікоў БДПУ) склаў 85,4 %. Любоў Рыгораўна падкрэсліла, што ў працэсе правядзення 67 унутраных аўдытаў былі выяўлены 4 неадпаведнасці, але гэта ў 4 разы менш у параўнанні з папярэднім навучальным годам. Усе неадпаведнасці былі ліквідаваны ў тэрміны, вызначаныя планамі карэктуючых дзеянняў.

Разам з тым актуальнай з’яўляецца праца па фарміраванні ў студэнтаў навыкаў падрыхтоўкі вучняў устаноў адукацыі да прадметных алімпіяд, правядзення даследчай дзейнасці. Неабходна таксама спланаваць мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне паспяховасці студэнтаў па вучэбных дысцыплінах, узровень паспяховасці па якіх ніжэй за мэтавыя паказчыкі.

Падводзячы вынікі абмеркавання пытання, старшыня Савета БДПУ А.І. Жук адзначыў, што інстытутам і факультэтам, паказчыкі СМЯ па якіх ніжэйшыя за сярэднія па ўніверсітэце, неабходна ўсебакова прааналізаваць іх прычыны і распрацаваць сістэму мерапрыемстваў па павышэнні задаволенасці знешніх і ўнутраных спажыўцоў.

Па ініцыятыве кіраўніцтва БДПУ было прынята некалькі важных рашэнняў. Так, дырэктарам інстытутаў, дэканам факультэтаў даручана заслухаць на пасяджэннях саветаў інстытутаў (факультэтаў) інфармацыю загадчыкаў кафедраў аб выніках летняй экзаменацыйнай сесіі, спланаваць мерапрыемствы, якія забяспечваюць паляпшэнне адукацыйных працэсаў, дасягненне мэт у галіне якасці, і ўнесці прапановы ў сектар менеджменту якасці педагагічнай адукацыі. Акрамя таго, на пасяджэннях саветаў інстытутаў (факультэтаў) неабходна абмеркаваць вынікі ўнутраных аўдытаў і анкетавання спажыўцоў па задаволенасці якасцю адукацыйных паслуг у 2016-2017 навучальным годзе, распрацаваць мерапрыемствы па павышэнні задаволенасці ўсіх катэгорый спажыўцоў якасцю прадастаўляемых адукацыйных паслуг і ўнесці прапановы ў сектар менеджменту якасці педагагічнай адукацыі.

Да 1 кастрычніка 2017 года ў адпаведнасці з патрабаваннямі стандарта БДПУ “Маркетынг і ўзаемадзеянне са спажыўцамі” па выніках анкетавання павінна быць сфарміравана электронная база дадзеных працадаўцаў, маладых спецыялістаў.

Загадчыкам кафедраў даручана правесці аналіз вынікаў гадавой экзаменацыйнай сесіі, дасягнення пастаўленых мэт у галіне якасці і спланаваць мерапрыемствы, якія забяспечваюць павышэнне якасці выкладання вучэбных дысцыплін, узровень паспяховасці па якіх ніжэй за мэтавыя паказчыкі. Неабходна таксама на пасяджэннях кафедраў абмеркаваць вынікі анкетавання студэнтаў па задаволенасці якасцю выкладання вучэбных дысцыплін і спланаваць мерапрыемствы, якія забяспечаць павышэнне іх задаволенасці якасцю выкладання вучэбных дысцыплін.

Савет універсітэта даручыў сектару менеджменту якасці педагагічнай адукацыі прааналізаваць прапановы дырэктараў інстытутаў, дэканаў факультэтаў па павышэнні задаволенасці ўсіх катэгорый спажыўцоў якасцю прадастаўляемых адукацыйных паслуг і распрацаваць план мерапрыемстваў на 2017-2018 навучальны год па павышэнні іх задаволенасці, а таксама распрацаваць прыкладны пералік кантрольных пытанняў для правядзення ўнутраных аўдытаў сістэмы менеджменту якасці ў 2017-2018 навучальным годзе і правесці аналіз адукацыйных стандартаў, перапрацаваных у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISO 9001-2015.

Поўны тэкст пастановы Савета БДПУ будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

 

 

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 200-94-17

+375 (17) 200-92-04

E-mail: priem@bspu.by


Учебно-методическое управление:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97    

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 226-56-25  

+375 (17) 200-71-12                       

E-mail: UMO@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 226-40-16

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

тел./факс +375 (17) 226-40-18

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17) 327-77-54

+375 (17) 226-46-59

+375 (17) 226-56-19

+375 (17) 226-56-27

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

тел./факс +375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 200-61-43
+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru