Новости События Общее
Анонс событий

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

23 лютага 2017 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта па пытанні “Аб павышэнні іншамоўнай кампетэнтнасці студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ”.

На пасяджэнні прысутнічалі намеснікі дэканаў факультэтаў і намеснікі дырэктараў інстытутаў па вучэбнай рабоце, загадчыкі кафедраў, выкладчыкі кафедры замежных моў, прадстаўнікі студэнцкіх акадэмічных груп.

З асноўным дакладам выступіла загадчык кафедры замежных моў Вераніка Пятроўна Скок. Яна адзначыла, што ў сучасным свеце адной з найбольш актуальных кампетэнцый педагога становіцца высокі ўзровень валодання замежнай мовай. Гэта забяспечвае магчымасць эфектыўнай прафесійнай дзейнасці на айчынным і міжнародным рынках працы. Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры замежных моў удзельнічае ў распрацоўцы і ўкараненні ў вучэбна-адукацыйны працэс сучасных тэхналогій навучання замежным мовам, якія спрыяюць павышэнню іншамоўнай кампетэнтнасці студэнтаў. Укараняюцца разнастайныя віды электронных сродкаў навучання: праводзяцца вебінары і анлайн-семінары на платформах Adobe Connect і Skype, развіваецца дыстанцыйнае навучанне. Распрацаваны і выкарыстоўваюцца кантрольна-дыягна­стычныя матэрыялы для арганізацыі рэйтынгавай сістэмы ацэнкі кампетэнцый студэнтаў.

Вераніка Пятроўна праінфармавала членаў Савета, што па выніках анкетавання студэнтаў IІ і IІІ курсаў факультэта прыродазнаўства, гістарычнага, фізіка-матэматычнага факультэтаў і Інстытута псіхалогіі ўзровень задаволенасці якасцю выкладання замежнай мовы склаў 75%  і 72% адпаведна. Для слабапаспяваючых студэнтаў арганізаваны дадатковыя заняткі і індывідуальнае кансультаванне, з імі таксама працуюць 40 студэнтаў-цьютараў, якія выбіраюцца з ліку студэнтаў на ўсіх факультэтах (інстытутах) БДПУ. Павышэнню іншамоўнай падрыхтоўкі студэнтаў садзейнічае іх удзел у міжнародных праектах і праграмах. Больш за 20 студэнтаў прымалі ўдзел ў праекце з нямецкай экалагічнай арганізацыяй Janun е. V. (Германія), праграме міжнародных валанцёрскіх маладзёжных лагераў Ewoca (Германія – Італія – Беларусь), анлайн-праекце “Будучыя настаўнікі” БДПУ і Тэхаскага ўніверсітэта (ЗША). Наладжана актыўнае супрацоўніцтва кафедры замежных моў з міжнароднымі навукова-метадычнымі цэнтрамі: Інстытутам Гётэ, Інфармацыйным бюро Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD) у Мінску, Цэнтрам дакументацыі і інфармацыі пры пасольстве Францыі ў Беларусі, Цэнтрам італьянскай культуры пры Пасольстве Італіі ў Беларусі, Цэнтрам лінгвістычнай адукацыі пры МДЛУ.

Выступленне старшыні камісіі па падрыхтоўцы пытання дэкана гістарычнага факультэта Аляксандра Валер’евіча Касовіча было прысвечана павышэнню іншамоўнай кампетэнтнасці выкладчыкаў БДПУ.

Дакладчык падкрэсліў, што ў апошнія гады выкладчыкі ўніверсітэта атрымалі магчымасць павышаць узровень валодання замежнымі мовамі ў працэсе навуковых стажыровак ва ўніверсітэтах Вялікабрытаніі, Германіі, Нідэрландаў, Італьянскай Рэспублікі, Рэспублікі Польшча, Літоўскай Рэспублікі і іншых краін. А.В.Касовіч ахарактарызаваў кадравы склад кафедры замежных моў, пазнаёміў членаў савета з працай кафедры па распрацоўцы вучэбна-метадычнага забеспячэнне выкладаемых дысцыплін, а таксама падрабязна спыніўся на формах павышэння іншамоўнай кампетэнцыі выкладчыкаў і слухачоў. У заключэнні ён прапанаваў стварыць групы для перападрыхтоўкі па замежнай мове на платнай аснове, праводзіць працяглыя стажыроўкі для выкладчыкаў з мэтай удасканалення замежнай мовы і атрымання вопыту выкладання на замежнай мове, сістэматычна прыцягваць вядучых навукоўцаў з замежных вышэйшых навучальных і навуковых устаноў для чытання публічных лекцый на замежнай мове па актуальных праблемах вывучаемых дысцыплін, пашыраць моўную практыку студэнтаў за кошт размяшчэння на сайце БДПУ стужкі навін на англійскай мове і інш.

Падводзячы вынікі абмеркавання пытання, старшыня Савета ўніверсітэта рэктар А.І.Жук адзначыў, што павышэнне іншамоўнай кампетэнтнасці студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ − пытанне не толькі адукацыйнае, яно мае больш шырокі, міжнародны, кантэкст. Яго вырашэнне павінна адбывацца мэтанакіравана, з улікам задач, якія сёння стаяць перад сістэмай адукацыі Беларусі.

Рэктар звярнуў увагу членаў Савета на тое, што філалагічнаму факультэту, Інстытуту павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі неабходна працаваць над стварэннем іншамоўнага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ва ўніверсітэце. Варта больш актыўна выкарыстоўваць у адукацыйным працэсе інтэрактыўныя метады навучання, праектныя методыкі і інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі. Для фарміравання іншамоўнай кампетэнтнасці студэнтаў мэтазгодна ўзмацніць практычны кампанент вучэбных праграм, арганізаваць работу пастаянна дзеючых сеткавых вучэбных заняткаў і навукова-метадычнага семінара. Патрабуецца таксама актывізацыя працы па падрыхтоўцы кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі па замежных мовах і методыцы выкладання, павелічэнні колькасці выкладчыкаў, якія працуюць на пастаяннай аснове.

Па ініцыятыве рэктара было прынята некалькі важных рашэнняў. У прыватнасці, дэканам факультэтаў і дырэктарам інстытутаў даручана ўнесці прапановы па арганізацыі сеткавага ўзаемадзеяння студэнтаў, магістрантаў факультэтаў (інстытутаў) са студэнтамі і магістрантамі ВНУ-партнёраў з замежных краін; арганізаваць цыклы лекцый прафесараў замежных універсітэтаў і сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі БДПУ на англійскай мове; арганізаваць правядзенне ўніверсітэцкай штогадовай алімпіяды для студэнтаў па замежных мовах. Кафедра замежных моў павінна распрацаваць праграму і план правядзення ў 2017/2018 навучальным годзе сеткавага практыкуму па замежнай мове з мэтай фарміравання іншамоўнай кампетэнтнасці ў працэсе дыстанцыйнага ўзаемадзеяння студэнтаў БДПУ і замежных ВНУ-партнёраў; забяспечыць стварэнне электронных слоўнікаў прафесійна-арыентаванай лексікі для студэнтаў усіх факультэтаў і інстытутаў БДПУ і прадставіць іх для размяшчэння на сайце ўніверсітэта; прадугледзець узмацненне ў адукацыйных стандартах 3+ практычнага кампанента, накіраванага на фарміраванне іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнтнасці студэнтаў. Рэктар даў даручэнне  кафедры замежных моў сумесна з ІПК арганізаваць курсы для пра­фе­сар­ска-выкладчыцкага складу па павышэнні ўзроўню валодання замежнымі мовамі. Па рашэнні Савета ў БДПУ павінен быць распрацаваны план стажыровак у замежных універсітэтах тых выкладчыкаў БДПУ, якія плануюць чытанне вучэбных дысцыплін на замежнай мове, і інш.

Поўны тэкст пастановы Савета БДПУ будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

 

 

 

 

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 200-94-17

+375 (17) 200-92-04

E-mail: priem@bspu.by


Учебно-методическое управление:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97    

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 226-56-25  

+375 (17) 200-71-12                       

E-mail: UMO@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 226-40-16

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

тел./факс 226  40 18

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17) 327-77-54

+375 (17) 226-46-59

+375 (17) 226-56-19

+375 (17) 226-56-27

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

тел./факс +375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 200-61-43
+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru