Новости События Общее

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

28 верасня 2017 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта.

На яго былі запрошаны кіраўнікі структурных падраздзяленняў, загадчыкі кафедраў, прадстаўнікі студэнцкага актыву і грамадскіх арганізацый БДПУ. На пасяджэнні таксама прысутнічалі прарэктар па метадычнай і ідэалагічнай рабоце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Алена Віктараўна Даўгун і дырэктар сярэдняй школы №126 г. Мінска, якая з’яўляецца школай-лабараторыяй вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі, Алена Мікалаеўна Карасташова.

З інфармацыяй «Аб выніках прыёмнай кампаніі 2017 года і задачах па ўдасканаленні прафарыентацыйнай работы» выступіў адказны сакратар прыёмнай камісіі БДПУ Сяргей Уладзіміравіч Якавенка. Дакладчык адзначыў, што рэктарат, прыёмная камісія сумесна з факультэтамі і інстытутамі БДПУ забяспечылі правядзенне ўступнай кампаніі 2017 года на высокім прафесійным ўзроўні. У прыватнасці, Дзяржаўнай камісіяй па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўніверсітэце не ўстаноўлена ніводнага выпадку невыканання пунктаў «Правіл прыёму», «Палажэння аб арганізацыі і правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання», «Парадка прыёму ў БДПУ».

Вынікам такой зладжанай працы стала выкананне планаў прыёму па дзённай (800 чалавек) і завочнай (360 чалавек) формах навучання за кошт сродкаў бюджэту.

С.У. Якавенка асабліва падкрэсліў, што ўніверсітэт поўнасцю выканаў план прыёму на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі (224 чалавекі), і агучыў прыемны факт: на першы курс БДПУ залічаны 175 медалістаў і ўладальнікаў дыпломаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і прафесійна-тэхнічных вучылішчаў з адзнакай, а таксама 350 выпускнікоў ліцэяў і гімназій.

Асаблівасцю прыёмнай кампаніі 2017 года стала тое, што ўпершыню адбыўся набор выпускнікоў педагагічных класаў. У выніку 107 выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці паспяхова прайшлі субяседванне і былі залічаны на першы курс. Адметна, што больш за ўсё выпускнікоў педкласаў паступілі на спецыяльнасці «Лагапедыя» (20), «Беларуская мова і літаратура. Замежная мова» (8), «Біялогія і хімія» (8), «Псіхалогія» (8). Пераважна гэта абітурыенты з добрай падрыхтоўкай па вучэбных прадметах: бал атэстата выпускнікоў педкласаў вагаецца ў межах ад 8 да 9,9 балаў, а 8 з іх узнагароджаны залатым або сярэбраным медалём.

Адказны сакратар прыёмнай камісіі адзначыў, што найбольш высокі конкурс на дзённую бюджэтную форму навучання склаўся на спецыяльнасці «Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)» – больш за 15 чалавек на месца. Гэты паказчык стаў найвышэйшым сярод усіх ВНУ  нашай краіны.

Высокімі конкурсамі адзначаюцца таксама і іншыя спецыяльнасці: «Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)» (6 чалавек на месца), «Практычная псіхалогія» (5,5 чалавекі на месца), «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка» (5 чалавек на месца), «Фізічная культура (лячэбная)» (3,6 чалавекі на месца), «Тыфлапедагогіка», «Фізічная культура. Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць» (2,9 чалавекі на месца), «Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы» (2,8 чалавекі) на месца.

Па большасці спецыяльнасцей дзённай і завочнай формаў навучання прахадныя балы істотна выраслі ў параўнанні з папярэднімі гадамі. Самыя высокія прахадныя балы па дзённай форме навучання – на спецыяльнасцях «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка» (336), «Лагапедыя» (333), «Гісторыя і экскурсійна-краязнаўчая работа» (316), «Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы» (31%). На 11 спецыяльнасцей філалагічнага, гістарычнага факультэтаў, Інстытута псіхалогіі і факультэта фізічнага выхавання залічаны толькі льготныя катэгорыі абітурыентаў.

С.У. Якавенка падкрэсліў, што атрыманню такіх добрых вынікаў у значнай ступені садзейнічала выкарыстанне разнастайных метадаў правядзення прафарыентацыйнай работы: выступленняў студэнтаў і выкладчыкаў перад школьнікамі ў рамках «Дзён адчыненых дзвярэй», «Зорных паходаў», на «апошніх званках», падчас правядзення заключнага этапу ўніверсітэцкай інтэрнэт-алімпіяды. Акрамя таго, значная прафарыентацыйная работа сярод навучэнцаў праводзілася падчас педагагічнай практыкі. У бягучым навучальным годзе да гэтага напрамку работы масава падключыліся студэнты завочнай формы навучання. Важным кірункам дзейнасці ўніверсітэта па арыентацыі навучэнцаў на педагагічныя прафесіі з’явілася работа з вучнямі профільных класаў педагагічнага напрамку, метадычнае забеспячэнне вучэбнага працэсу ў іх. Усяго за мінулы год сіламі факультэтаў і інстытутаў БДПУ было праведзена 1555 разнастайных мерапрыемстваў, а ўдзел у іх прынялі больш за 35 тысяч школьнікаў рознага ўзросту.

Дырэктар СШ №126 г. Мінска Алена Мікалаеўна Карасташова адзначыла, што ўступная кампанія 2017 года дала магчымасць абітурыентам не толькі паказаць свае веды па чатырох прадметах цэнтралізаванага тэсціравання, але і дазволіла выпускнікам педкласаў стаць студэнтамі вядучай педагагічнай ВНУ краіны. У адпаведнасці з рашэннем педсавета СШ № 126 пяцёра выпускнікоў атрымалі накіраванне для паступлення на педспецыяльнасці і сталі студэнтамі. Усе яны ўсвядомлена і мэтанакіравана ішлі да сваёй мэты. Умовы для іх прафесійнага самавызначэння ствараліся ў многім дзякуючы рэалізацыі сумеснага эксперыментальнага праекта «Апрабацыя мадэлі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі навучэнцаў на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі».

Алена Мікалаеўна падзякавала кіраўніцтву БДПУ за ініцыятыву па ўключэнні ў школьны вучэбны працэс курса «Уводзіны ў педагагічную прафесію», які дае і змястоўны тэарэтычны матэрыял, і фарміруе пэўную жыццёвую пазіцыю.

Падводзячы вынікі абмеркавання, старшыня Савета Аляксандр Іванавіч Жук адзначыў, што разгледжанае пытанне мае асаблівае значэнне для ўніверсітэта, паколькі ад таго, наколькі ўдала праведзена прыёмная кампанія, у многім залежыць і якасць падрыхтоўкі педагагічных кадраў. У апошнія гады было шмат зроблена па ўдасканаленні прафарыентацыйнай працы, аднак калектыву БДПУ нельга спыняцца на дасягнутым, а неабходна прапаноўваць і ўкараняць новыя падыходы ў працы з абітурыентамі. Так, маюцца пэўныя магчымасці для паляпшэння выніковасці прыёмнай кампаніі за кошт узмацнення сувязяў паміж універсітэтам і навучальнымі ўстановамі, больш актыўнай работы з вучнямі педагагічных класаў і іх бацькамі, далейшай актывізацыі прафарыентацыйнай працы, арганізацыі падрыхтоўкі школьнікаў да ўдзелу ў алімпіядах па вучэбных прадметах, актывізацыі дзейнасці філіялаў кафедраў.

Па ініцыятыве рэктара БДПУ было прынята некалькі важных рашэнняў. У прыватнасці, кіраўнікам структурных падраздзяленняў пры правядзенні масавых мерапрыемстваў рэкамендавана асаблівую ўвагу надаваць іх прафарыентацыйнаму аспекту. Дырэктарам інстытутаў і дэканам факультэтаў неабходна распрацаваць планы прафарыентацыйнай работы на 2018 год, а таксама правесці ў час восеньскіх, зімовых і вясновых школьных канікул «Дні адчыненых дзвярэй» факультэтаў, у тым ліку і выязныя. Акрамя таго, дырэктару Інстытута інклюзіўнай адукацыі, дэканам факультэтаў дашкольнай адукацыі, пачатковай адукацыі, фізічнага выхавання, эстэтычнай адукацыі даручана заключыць дагаворы аб супрацоўніцтве з ССНУ з мэтай прыцягнення абітурыентаў для паступлення ва ўніверсітэт на скарочаны тэрмін навучання. Начальніку цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі, дэкану факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі рэкамендавана працягнуць працу па арганізацыйнай і метадычнай падтрымцы педагагічных класаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці. Былі прыняты і іншыя важныя рашэнні.

Поўны тэкст пастановы Савета БДПУ будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

 

 

 

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 200-94-17

+375 (17) 200-92-04

E-mail: priem@bspu.by


Учебно-методическое управление:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97    

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 226-56-25  

+375 (17) 200-71-12                       

E-mail: UMO@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 226-40-16

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

тел./факс +375 (17) 226-40-18

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17) 327-77-54

+375 (17) 226-46-59

+375 (17) 226-56-19

+375 (17) 226-56-27

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

тел./факс +375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 200-61-43
+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru