Новости События Общее

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

30 лістапада 2017 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта, прысвечанае ўдасканаленню фізічнага выхавання студэнтаў.

На пасяджэнне былі запрошаны выкладчыкі фізічнай культуры, намеснікі дэканаў факультэтаў і дырэктараў інстытутаў па выхаваўчай рабоце, прадстаўнікі спартыўнага клуба, спартыўнага комплекса, студэнцкага актыву і грамадскіх арганізацый БДПУ.

У пачатку пасяджэння рэктар А.І.Жук падкрэсліў, што фізічнае выхаванне з’яўляецца найважнейшым кампанентам працэсу фарміравання гарманічна развітай асобы. Таму пытанням фізічнага выхавання дзяцей і моладзі надаецца пільная ўвага на самым высокім дзяржаўным узроўні. На думку рэктара, для будучага педагога важная не толькі прафесійная кампетэнтнасць у канкрэтнай прадметнай галіне: у сучасным грамадстве праца настаўніка няпростая, яна патрабуе значных эмацыйных затрат, фізічнай падрыхтаванасці, стрэсаўстойлівасці. Па гэтых прычынах для студэнтаў нашага ўніверсітэта фізічнае здароўе, фізічная падрыхтоўка і фізічнае выхаванне з’яўляюцца асабліва актуальнымі.

Рэктар адзначыў, што ў БДПУ праводзіцца значная праца па фізічным выхаванні студэнцкай моладзі, створаны неабходныя ўмовы для эфектыўнага правядзення вучэбнай, фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы сярод студэнтаў. У апошнія гады гэтыя пытанні знаходзяцца пад асаблівым кантролем з боку рэктарата. Праблемы, звязаныя з фізічным выхаваннем студэнтаў, неаднаразова абмяркоўваліся на пасяджэннях Савета ўніверсітэта і рэктарата: разглядаліся пытанні здаровага харчавання студэнтаў, арганізацыя працы студэнцкага гарадка і інтэрнатаў, абмяркоўвалася праца факультэта фізічнага выхавання ў цэлым і профільных кафедраў у прыватнасці. Па выніках разгляду былі прыняты важныя рашэнні, якія сёння ўкараняюцца ў паўсядзённае жыццё ўніверсітэта.

Пачынаючы з 2014 года значна пашырылася і ўмацавалася спартыўная і матэрыяльна-тэхнічная база БДПУ: пасля рэканструкцыі адкрыты сучасны стадыён, функцыянуюць некалькі спартыўных залаў, дзейнічае спартыўны комплекс, які складаецца з сучаснага басейна, трэнажорнай залы, залы адзінаборстваў, залы для заняткаў фітнесам і аэробікай і шэрагу прыстасаваных памяшканняў для заняткаў фізічнай культурай. Таму ў сённяшніх студэнтаў і выкладчыкаў ёсць магчымасць больш актыўна займацца сваім фізічным здароўем.

З дакладам па разглядаемым пытанні выступіў дэкан факультэта фізічнага выхавання Аляксандр Мікалаевіч Каспяровіч. Дакладчык адзначыў, што выкладанне фізічнай культуры ажыццяўляецца з выкарыстаннем асобасна-арыентаванага падыходу да студэнтаў, з улікам стану іх здароўя і фізічнай падрыхтаванасці.

Важным сродкам забеспячэння студэнтаў інфармацыяй для самастойнага адсочвання дынамікі фізічнага стану з'яўляецца ўкараненне «Дзённікаў здароўя студэнта», якія запаўняюцца самімі студэнтамі на працягу ўсяго перыяду навучання і даюць магчымасць фіксаваць ўзровень развіцця фізічных якасцей.

У БДПУ праводзіцца круглагадовая спартакіяда па 16 відах спорту, рэгулярна арганізуюцца факультэцкія дні здароўя, спартыўнае свята «Трыумф», спартландыя першакурснікаў «Першы трыумф», спартыўныя спаборніцтвы па плаванні «Стартуем разам» і інш. У 2017 г. на стадыёне БДПУ ўпершыню быў рэалізаваны маштабны спартыўна-адукацыйны праект «Беларусіяда», у якім удзельнічалі каманды ўсіх раёнаў г. Мінска (усяго больш за 1,5 тыс. чалавек). 

Паспяхова рэалізуюцца праекты, накіраваныя на прапаганду здаровага ладу жыцця: «Будучыя педагогі за здаровы лад жыцця», «БДПУ – тэрыторыя здароўя», «Курыць не модна – модна не курыць», «Мой стыль жыцця сёння – маё здароўе і поспех заўтра», «Здаровая сям'я – здаровая нацыя». Студэнты і выкладчыкі БДПУ прызнаны самымі актыўнымі і арганізаванымі ўдзельнікамі Мінскіх паўмарафонаў 2015–2017 гадоў.

У БДПУ праводзіцца сістэмная праца па фарміраванні зборных камандаў для ўдзелу ў Рэспубліканскай універсіядзе. Пры падтрымцы рэктарата для студэнтаў-спартсменаў створаны неабходныя ўмовы для эфектыўнага спалучэння адукацыйнага і вучэбна-трэніровачнага працэсу; з мэтай прыцягнення ва ўніверсітэт прафесійных спартсменаў вядзецца мэтанакіраваная прафарыентацыйная праца. Пераможцамі і прызёрамі чэмпіянатаў і першынстваў свету і Еўропы за апошнія 3 гады сталі звыш 60 студэнтаў БДПУ. Больш за 150 студэнтаў уваходзяць у склад нацыянальных і зборных камандаў Рэспублікі Беларусь па розных відах спорту. У 2016 годзе зборная каманда БДПУ заняла 4 месца ў агульным заліку Рэспубліканскай універсіяды.

Разам з тым было падкрэслена, што для павышэння задаволенасці студэнтаў якасцю адукацыйных паслуг пакуль яшчэ ў недастатковай ступені выкарыстоўваюцца інавацыйныя тэхналогіі. Патрабуе ўдасканалення сістэма фарміравання матывацыі студэнтаў да здаровага ладу жыцця і заняткаў фізічнай культурай.

Член рабочай групы па падрыхтоўцы пытання Уладзімір Сцяпанавіч Валчанкоў, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Інстытута інклюзіўнай адукацыі, у сваім выступленні пазнаёміў членаў Савета з арганізацыяй вучэбна-метадычнай, навукова-даследчай, ідэалагічнай і выхаваўчай работы кафедры фізічнага выхавання і спорту. У.С. Валчанкоў сфармуляваў шэраг прапаноў па ўдасканаленні фізічнага выхавання студэнтаў, якія былі абмеркаваны падчас пасяджэння.

Мікалай Леанідавіч Страха, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце факультэта прыродазнаўства, ахарактарызаваў арганізацыю фізкультурна-масавай і аздараўленчай работы ў студэнцкім гарадку БДПУ. Ён зрабіў вывад, што студгарадок валодае разнастайнай матэрыяльна-тэхнічнай базай для арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы са студэнтамі і прапанаваў праводзіць спартакіяду сярод інтэрнатаў БДПУ штогадова.

Таццяна Аляксандраўна Кузёмкіна, начальнік псіхалагічнай службы БДПУ, прааналізавала адносіны студэнтаў да дысцыпліны «Фізічная культура» і арганізацыі спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы. Вынікі маніторынгу пацвердзілі, што для студэнтаў універсітэта побач з наяўнасцю шчаслівай сям'і найвышэйшай каштоўнасцю з’яўляецца здароўе. Паводле прадстаўленых вынікаў, большая частка студэнтаў, якія прынялі ўдзел у даследаванні (каля 96%), у цэлым задаволены ўзроўнем выкладання фізічнай культуры ў БДПУ. Пераважная большасць апытаных студэнтаў (амаль 90%) лічаць, што спартыўныя мерапрыемствы ва ўніверсітэце праходзяць на належным узроўні  і сведчаць пра наяўнасць пазітыўнага ўплыву фізкультурна-аздараўленчага і спартыўнага жыцця ўніверсітэта на працэс фарміравання здаровага ладу жыцця студэнтаў.

Магістрант факультэта прыродазнаўства Аляксей Радзько падкрэсліў важнасць асабістага прыкладу педагога ў фарміраванні здаровага ладу жыцця. Выступоўца адзначыў, што за час яго навучання ў БДПУ магчымасці для заняткаў спортам істотна пашырыліся, і падзякаваў рэктарату за тэхнічнае забеспячэнне трэнажорных залаў.

Па ініцыятыве кіраўніцтва БДПУ была прынята пастанова Савета ўніверсітэта, у якой вызначаны канкрэтныя задачы, накіраваныя на далейшае ўдасканаленне фізічнага выхавання студэнтаў у БДПУ. Поўны тэкст пастановы будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

 

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 200-94-17

+375 (17) 200-92-04

E-mail: priem@bspu.by


Учебно-методическое управление:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97    

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 226-56-25  

+375 (17) 200-71-12                       

E-mail: UMO@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 226-40-16

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

тел./факс +375 (17) 226-40-18

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17) 327-77-54

+375 (17) 226-46-59

+375 (17) 226-56-19

+375 (17) 226-56-27

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

тел./факс +375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 200-61-43
+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru