Новости События Общее

Беларуска-італьянскі адукацыйны цэнтр адкрыўся ў БДПУ

25 лістапада 2016 года ва ўніверсітэце адбылося адкрыццё Беларуска-італьянскага адукацыйнага цэнтра ў складзе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.

Пра значнасць моманту сведчыў і непадробны інтарэс, які праявілі да падзеі аташэ па культуры Амбасады Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Крысціна Скьявон, кіраўнік праекта ЕС «MOST», які ажыццяўляецца Інстытутам імя Гётэ ў Мінску, доктар Клаус Байер, дырэктар італьянскай асацыяцыі “PUER” Франчэска Раймондзі, прадстаўнікі Рэгіянальнага ўпраўлення сярэдняй школьнай адукацыі Тасканы, а таксама даўні сябар БДПУ – каардынатар дагавора аб супрацоўніцтве з боку Фларэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта прафесар Нікола Комада.

Урачыстае адкрыццё пачалося з цырымоніі перарэзвання чырвонай стужкі, якую ажыццявілі два прафесары – Аляксандр Іванавіч Жук і Нікола Комада. Удзельнікаў святочнага пасяджэння прывітала дырэктар ІПКіП БДПУ І. У. Шасцітка. З гісторыяй развіцця кантактаў паміж двума ўніверсітэтамі, якая пачалася ў 2011 г. з падпісання дагавора аб навуковым і культурным супрацоўніцтве, працягвалася ў зладжанай працы каардынатараў – прафесара Ніколы Комады і дацэнта Галіны Віктараўны Гатальскай, напаўнялася зместам падчас візітаў і стажыровак, чытання лекцый і правядзення майстар-класаў, у публікацыях па выніках сумесных даследаванняў і ва ўдзеле ў міжнародных канферэнцыях і фестывалях, прысутных азнаёміла намеснік дырэктара ІПКіП па навукова-метадычнай рабоце В.В. Радыгіна.

Затым да італьянскіх партнёраў звярнуўся рэктар БДПУ А.І. Жук:

– Падзея, сведкамі якой мы ўсе сталі, вельмі значная для іміджу нашага ўніверсітэта ў сувязі з уступленнем Беларусі ў Балонскі працэс. Сёння БДПУ мае 95 дагавораў з універсітэтамі і арганізацыямі 22 краін свету. У нас паспяхова працуюць нацыянальныя цэнтры мовы і культуры, а таксама цэнтр псіхалагічнай дапамогі замяшчаючым сем’ям (адкрыты пры падтрымцы італьянскай асацыяцыі PUER). У той жа час БДПУ і сам з’яўляецца ініцыятарам стварэння цэнтраў беларускай мовы і культуры ва ўніверсітэтах-партнёрах – у Літоўскім эдукалагічным, Еўразійскім нацыянальным педагагічным імя Гумілёва (Казахстан), Бакінскім славянскім (Азербайджанская Рэспубліка).

Што да Беларуска-італьянскага адукацыйнага цэнтра, то мы вызначылі наступныя напрамкі яго дзейнасці. Першы – вывучэнне рускай мовы як замежнай з выдачай адпаведнага сертыфіката міжнароднага ўзору; арганізацыя тэсціравання з вызначэннем узроўню ведаў. Другі – вывучэнне беларускімі студэнтамі, выкладчыкамі і школьнікамі італьянскай мовы. Трэці – сумесная работа ў рамках праекта “Запрошаны прафесар”. Увогуле, магчымасці Беларуска-італьянскага адукацыйнага цэнтра, на мой погляд, бязмежныя. І ў плане дадатковай адукацыі дарослых, і для арганізацыі міжнародных стажыровак, і ў рамках ажыццяўлення абмену выкладчыкамі і студэнтамі.

Аташэ па культуры Амбасады Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Крысціна Скьявон перадала прывітанне ад Пасла Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Стэфана Бьянкі: “Ён выказаў сваю зацікаўленаць і радасць з нагоды адкрыцця ў БДПУ Беларуска-італьянскага адукацыйнага цэнтра. Гэтая падзея асабліва важная яшчэ і таму, што праз некалькі месяцаў нашы краіны будуць адзначаць 25-я ўгодкі наладжвання дыпламатычных стасункаў, да таго ж 2017 г. абвешчаны Годам італьянскай культуры ў Рэспубліцы Беларусь. У сувязі з гэтым наша Амбасада плануе ўмацоўваць і развіваць многія аспекты сваёй дзейнасці, сярод якіх важнае месца займае адукацыйны”.

Кіраўнік праекта ЕС «MOST», які ажыццяўляецца Інстытутам імя Гётэ ў Мінску, доктар Клаус Байер пажадаў цэнтру ўсяго самага найлепшага і запрасіў да далейшага ўдзелу ў міжнародным праекце. Дырэктар італьянскай асацыяцыі “PUER Франчэска Раймондзі выказаў спадзяванне, што створаны Беларуска-італьянскі адукацыйны цэнтр – гэта тая структура, якая паслужыць умацаванню міжнародных сувязяў, развіццю супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, працягне гісторыю знаёмства з італьянскай культурай. Каардынатар дагавора паміж БДПУ і Фларэнтыйскім дзяржаўным універсітэтам прафесар Нікола Комада прызнаўся: “У БДПУ я адчуваю сябе як дома. Асабліва ў гэтым цэнтры, бо мы з дырэктарам Ірынай Уладзіміраўнай не раз абмяркоўвалі, як ён павінен выглядаць і што будзе знаходзіцца ў яго бібліятэцы. Так з’явілася ідэя прывезці ў Мінск адну з лепшых італьянскіх энцыклапедый. Гэтае шматтомнае выданне – мой асабісты падарунак цэнтру”.

Намеснік Генеральнага дырэктара Рэгіянальнага ўпраўлення сярэдняй школьнай адукацыяй Тасканы Лаура Скапета падкрэсліла, што з энтузіязмам накіравалася ў Беларусь і сустрэла тут надзвычайную гасціннасць. Спадарыня Скапета ацаніла візіт у БДПУ як вельмі важны, бо даведалася пра магчымасці, якія адкрываюцца дзякуючы двухбаковаму супрацоўніцтву.

Урачыстае адкрыццё беларуска-італьянскага цэнтра адбылося. Прысутныя давалі адказы на пытанні журналістаў, фатаграфаваліся, рабілі запісы ў Кнізе ганаровых гасцей – і разыходзіліся па справах. Аднак з цвёрдым намерам: вярнуцца сюды зноў, каб спраўдзіць запланаванае і задуманае.

 

P.S. Пасля заканчэння зацікаўленай размовы ў Беларуска-італьянскім адукацыйным цэнтры прафесар Нікола Комада прачытаў слухачам ІПКіП спецыяльнасці перападрыхтоўкі “Псіхалогія сямейных адносін” лекцыю пра распаўсюджванне ідэй здаровага харчавання і здаровага ладу жыцця, а Крысціна Скьявон, аташэ па культуры Амбасады Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, накіравалася да студэнтаў-філолагаў, для якіх правяла заняткі па італьянскай мове.

 

 

Расскажи друзьям: Беларуска-італьянскі адукацыйны цэнтр адкрыўся ў БДПУ

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 200-94-17

+375 (17) 200-92-04

E-mail: priem@bspu.unibel.by


Учебно-методическое управление:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97    

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 226-56-25  

+375 (17) 200-71-12                       

E-mail: UMO@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 226-40-16

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

тел./факс 226  40 18

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17) 327-77-54

+375 (17) 226-46-59

+375 (17) 226-56-19

+375 (17) 226-56-27

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

тел./факс +375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 200-61-43
+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru