Новости События Общее

Філалагічная адукацыя ХХІ стагоддзя пачынаецца ў БДПУ

18 красавіка 2017 года на філалагічным факультэце прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі”.

Мерапрыемства было прымеркавана да дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ і праводзілася ў межах Міжнароднага форума “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучага”.

Адкрыла пасяджэнне секцыі намеснік дэкана па навуковай рабоце Наталля Віктараўна Заяц. З прывітальным словам да студэнтаў і школьнікаў звярнуліся дэкан філалагічнага факультэта, прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак і намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Алена Паўлаўна Жыганава.

На пленарным пасяджэнні прагучалі змястоўныя даклады тых маладых даследчыкаў, хто ўжо мае пэўны вопыт навуковай дзейнасці і можа ім падзяліцца. Прысутныя пачулі даклады старшыні СНДЛ “Сродкі выражэння экспрэсіўнасці ў мове і маўленні” другакурсніцы Алены Фендзіч, старшыні СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў”,  уладальніцы стыпендыі імя Францыска Скарыны Марыі Рак, магістранткі кафедры замежных моў Марыі Плешчанка.

Пасля перапынку праца працягнулася ў сямі секцыях:

1. “Нацыянальная мова ў гісторыка-культурным працэсе” – мадэратар Наталля Пятроўна Лобань, кандыдат філалагічных навук дацэнт.

2. “Праблемы мовы: погляд маладых навукоўцаў” – Юлія Аляксандраўна Гурская, кандыдат філалагічных навук дацэнт.

3. “Міжкультурная камунікацыя: сучасны стан і перспектывы развіцця” – Мілана Міхайлаўна Міхалевіч, выкладчык.

4. “Літаратура ў рэцэпцыі будучых настаўнікаў” – Таццяна Пятроўна Хоміч, кандыдат філалагічных навук дацэнт.

5. “Замежная і руская літаратура: новыя падыходы ў асэнсаванні” –Наталля Анатольеўна Развадоўская, кандыдат філалагічных навук дацэнт.

6. “Актуальныя пытанні методыкі выкладання моў і літаратур” – мадэратары Тацяна Аляксандраўна Дзікун, кандыдат педагагічных навук дацэнт, Надзея Пятроўна Цыкота, выкладчык.

7. “Набыткі сусветнай літаратуры і культуры ў працах юных даследчыкаў” – Гранкіна Алена Уладзіміраўна, кандыдат філалагічных навук дацэнт.

Усяго прагучала 85 дакладаў па розных напрамках філалагічнай навукі. Удзельнікамі канферэнцыі сталі не толькі студэнты БДПУ, але і маладыя навукоўцы з УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” Наталля Федарчук і Вольга Лебедзь.

Самай шматлюднай аказалася секцыя “Набыткі сусветнай літаратуры і культуры ў працах юных даследчыкаў”: школьнікі і гімназісты з Мінска, Барысава, Вілейкі, Лунінца падзяліліся ўласнымі навуковымі назіраннямі, за што былі ўзнагароджаны граматамі за паспяховае выступленне ад прарэктара БДПУ па навуковай рабоце Ганны Васільеўны Торхавай.

Усе выступоўцы атрымалі сертыфікаты ўдзельніка Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі”.

Як адзначылі мадэратары секцый, многія навуковыя паведамленні заслугоўвалі самай высокай ацэнкі, тым не менш былі названы аўтары найбольш змястоўных і  арыгінальных выступленняў:

  1. Апанасенка Ксенія, 2 курс (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук А.В. Чуханава).
  2. Гарбуз Вераніка, Трафімовіч Алена, 1 курс (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук А.І. Маркасьян).
  3. Драбеня Ганна, 2 курс (навуковы кіраўнік – выкладчык І.В. Валасюк).
  4. Зюль Таццяна, 2 курс (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук Н.П. Лобань).
  5. Казак Юлія, 1 курс (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук І.М. Гоўзіч).
  6. Кароза Таццяна, магістрант (навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук Т.М. Тарасава).
  7. Малажаўская Лізавета, 5 курс (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук Т.В. Даніловіч).
  8. Плешчанка Маргарыта, магістрант (навуковы кіраўнік – кандыдат псіхалагічных навук Н.Г. Алоўнікава).
  9. Рак Марыя, 4 курс (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук І.М. Гоўзіч).
  10.  Фендзіч Алена, 2 курс (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук Н.П. Лобань).

Гэтыя ўдзельнікі запрошаны на выніковае пасяджэнне форума, якое пройдзе 27 красавіка.

Аднак, напэўна, самая важная ўзнагарода для ўсіх удзельнікаў – публікацыя дакладаў у электронным зборніку матэрыялаў канферэнцыі. Для адных яна засведчыць чарговы этап навукова-даследчай працы, для іншых стане першым, будзем спадзявацца, удалым крокам у вялікую навуку.

 

Чытайце таксама:

Навуковая гадавіна

Камунікацыя без межаў

Самыя юныя ўдзельнікі – шасцікласнікі

 

 

Расскажи друзьям: Філалагічная адукацыя ХХІ стагоддзя пачынаецца ў БДПУ

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 200-94-17

+375 (17) 200-92-04

E-mail: priem@bspu.by


Учебно-методическое управление:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97    

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 226-56-25  

+375 (17) 200-71-12                       

E-mail: UMO@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 226-40-16

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

тел./факс 226  40 18

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17) 327-77-54

+375 (17) 226-46-59

+375 (17) 226-56-19

+375 (17) 226-56-27

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

тел./факс +375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 200-61-43
+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru