Новости События Общее

Кітайскі вектар супрацоўніцтва БДПУ

З 27 па 29 красавіка 2017 года прадстаўнікі ўніверсітэта прынялі ўдзел у працы форума “Кітайска-беларускае супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай адукацыі ў межах канцэпцыі “Адзін пояс – адзін шлях” і сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у КНР Кірылам Валянцінавічам Рудым.

 

Па запрашэнні рэктара Цяньцзіньскага ўніверсітэта замежных моў прафесара Сю Гана дэлегацыя БДПУ наведала Кітайскую Народную Рэспубліку. У склад дэлегацыі увайшлі начальнік міжнароднага ўпраўлення Святлана Міхайлаўна Кабачэўская і загадчык кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Дзмітрый Васільевіч Дзятко.

Цяньцзіньскі ўніверсітэт замежных моў (ЦУЗМ) быў створаны ў 1964 годзе і зараз з’яўляецца адной з найбольш прэстыжных вышэйшых навучальных устаноў гуманітарнага профілю ў Кітаі. Універсітэт прапануе 30 праграм па больш чым 20 спецыяльнасцях (англійская, японская, карэйская, нямецкая, французская, іспанская, руская, арабская, італьянская, партугальская, кітайская мова і інш.) для бакалаўраў, магістрантаў і аспірантаў.

Акрамя таго, С.М. Кабачэўская і Д.В. Дзятко паўдзельнічалі ў фестывалі нацыянальных культур, які праводзіўся ў цэнтры міжнароднага супрацоўніцтва ЦУЗМ. З беларускай дэлегацыяй сустрэліся рэктар кітайскага ўніверсітэта, прафесар Сю Ган і прарэктар ЦУЗМ, прафесар Ван Міньюй.

У ходзе форума прадстаўнікі ўніверсітэта правялі сустрэчы з галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута сацыяльнага развіцця Цэнтра даследаванняў па пытаннях развіцця пры Дзяржсавеце КНР Ванам Сяньцзю, загадчыкам аддзела Інстытута Расіі, Усходняй Азіі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук Чжаа Хуэйжун, выкладчыкамі і студэнтамі ўніверсітэта.

Асабліва плённай стала сустрэча з дырэктарам Інстытута еўрапейскіх моў і культур ЦУЗМ Лі Інін і прафесарам факультэта рускай мовы Цзян Ямін, у ходзе якой былі абмеркаваны далейшыя шляхі супрацоўніцтва паміж БДПУ і ЦУЗМ у сферы філалагічнай адукацыі, сумесная праца над вучэбнымі планамі і сумесныя навуковыя праекты. Прынята рашэнне, што ў верасні 2017 года Цяньцзіньскім  універсітэтам замежных моў будзе пачата падрыхтоўка спецыялістаў у галіне беларускай мовы і літаратуры. На першы курс плануецца набраць 120 абітурыентаў, якія ў будучым змогуць паглыбіць свой прафесійны ўзровень у БДПУ.

 

 

 

Расскажи друзьям: Кітайскі вектар супрацоўніцтва БДПУ

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 200-94-17

+375 (17) 200-92-04

E-mail: priem@bspu.by


Учебно-методическое управление:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97    

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 226-56-25  

+375 (17) 200-71-12                       

E-mail: UMO@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 226-40-16

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

тел./факс +375 (17) 226-40-18

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17) 327-77-54

+375 (17) 226-46-59

+375 (17) 226-56-19

+375 (17) 226-56-27

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

тел./факс +375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 200-61-43
+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru