Новости События Общее

На філалагічным факультэце адзначылі 105-годдзе Максіма Танка

19 верасня 2017 года на філалагічным факультэце ўніверсітэта прайшоў конкурс чытальнікаў, прымеркаваны да 105-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка.

Конкурс быў арганізаваны студэнцкай навукова-даследчай лабараторыяй «Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў», што функцыянуе на кафедры беларускай літаратуры і культуры. Перад удзельнікамі паэтычнага спаборніцтва з інфармацыяй пра дзейнасць маладых літаратуразнаўцаў-танкаўцаў і пажаданнем поспехаў у конкурсе выступіла кіраўнік студэнцкай лабараторыі, намеснік дэкана філалагічнага факультэта па навуковай рабоце  Наталля Віктараўна Заяц.

Журы ў складзе мастацкага кіраўніка народнага тэатра «Жывое слова» Алесі Канстанцінаўны Сівохінай, загадчыка кафедры беларускай літаратуры і культуры Ірыны Мікалаеўны Гоўзіч і старшыні студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі магістранта Марыі Сяргееўны Рак ацэньвала яркія выступленні студэнтаў 1–3 курсаў.

У выніку лепшымі выканаўцамі твораў Максіма Танка сталі:

1 месца – Марыя Шаплыка (трэці курс).

2 месца – Алена Фендзіч (трэці курс).

3 месца – Наталля Давыдава (другі курс).

Усім удзельнікам конкурсу выдадзены сертыфікаты, а пераможцам – памятныя падарункі ад кафедры беларускай літаратуры і культуры і ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю.

Спецыяльную ўзнагароду ад СНДЛ «Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў» атрымала Любоў Парневіч (трэці курс). Прызам ад народнага тэатра «Жывое слова» заахвочана Ангеліна Клімава (першы курс).

Завяршылася мерапрыемства віншавальным словам дэкана філалагічнага факультэта Васіля Дзянісавіча Старычонка.

 

 

 

Расскажи друзьям: На філалагічным факультэце адзначылі 105-годдзе Максіма Танка

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 200-94-17

+375 (17) 200-92-04

E-mail: priem@bspu.by


Учебно-методическое управление:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97    

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 226-56-25  

+375 (17) 200-71-12                       

E-mail: UMO@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 226-40-16

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

тел./факс +375 (17) 226-40-18

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17) 327-77-54

+375 (17) 226-46-59

+375 (17) 226-56-19

+375 (17) 226-56-27

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

тел./факс +375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 200-61-43
+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru