Новости События Общее

Прадстаўнікі БДПУ ўзнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»

Нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» былі ўзнагароджаны прадстаўнікі ўніверсітэта. 

Ірына Уладзіміраўна Шасцітка з 2015 года займае пасаду дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ, а ва ўніверсітэте працуе з 2003 года. Высокі ўзровень кваліфікацыі, імкненне пастаянна павышаць сваю прафесійную кампетэнтнасць у галіне дадатковай педагагічнай адукацыі дазваляюць І.У. Шасцітка весці актыўную навукова-метадычную працу ў інстытуце. Яна з’яўляецца аўтарам вучэбных і метадычных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

І.У. Шасцітка актыўна ўдзельнічае ў навукова-даследчай рабоце, у тым ліку сумесна з расійскімі калегамі, актыўна выступае на канферэнцыях рознага ўзроўню з майстар-класамі. Распрацоўвае і прымае ўдзел у арганізацыі і правядзенні адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі спецыялістаў адукацыі. Пад кіраўніцтвам дырэктара IПКіП пашырыўся спектр напрамкаў навукова-даследчай дзейнасці слухачоў спецыяльнасцяў перападрыхтоўкі, абаронены звыш 30 дыпломных работ слухачоў.

За той час, як Ірына Уладзіміраўна займае пасаду дырэктара, у IПКiП актывізавалася міжнародная навукова-адукацыйная дзейнасць. У прыватнасці, па ініцыятыве інстытута ў БДПУ ў 2016-2017 гг. былі праведзены Беларуска-італьянскія фестывалі псіхалагічнага майстэрства з удзелам вядучых спецыялістаў. І.У. Шасцітка сумесна з калегамі ўдзельнічае ў міжнародных праектах па развіцці адукацыі ў краінах Усходняй Еўропы.

 

Таццяна Яўгенаўна Камароўская працуе ў БДПУ з 1995 года. Зараз займае пасаду загадчыка кафедры рускай і замежнай літаратуры філалагічнага факультэта БДПУ. З’яўляецца доктарам філалагічных навук.

Таццяна Яўгенаўна праводзіць значную вучэбна-метадычную работу. Яна распрацавала курсы па гісторыі замежнай літаратуры XІX ст. і аспектах літаратурнага твора і інш. Таксама з’яўляецца суаўтарам 3 вучэбна-метадычных дапаможнікаў па замежнай літаратуры. Удзельнічала ў распрацоўцы адукацыйных стандартаў новага пакалення і ў стварэнні новых вучэбных праграм па літаратуразнаўчых дысцыплінах.

Т.Я. Камароўская актыўна займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне замежнай літаратуры. Мае больш за 220 навуковых прац па фундаментальных праблемах літаратуры ЗША, апублікаваных у выданнях далёкага і блізкага замежжа (суаўтар Фолкнераўскай энцыклапедыі, выдадзенай у Уэстпорце, штат Канэктыкут, ЗША). Пад яе кіраўніцтвам паспяхова абаранілі кандыдацкія дысертацыі 10 аспірантаў і саіскальнікаў.

Сардэчна віншуем Ірыну Уладзіміраўну і Таццяну Яўгенаўну з узнагародай! Жадаем ім далейшых поспехаў на прафесійным шляху!

Расскажи друзьям: Прадстаўнікі БДПУ ўзнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 200-94-17

+375 (17) 200-92-04

E-mail: priem@bspu.by


Учебно-методическое управление:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97    

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 226-56-25  

+375 (17) 200-71-12                       

E-mail: UMO@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 226-40-16

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

тел./факс +375 (17) 226-40-18

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17) 327-77-54

+375 (17) 226-46-59

+375 (17) 226-56-19

+375 (17) 226-56-27

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

тел./факс +375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 200-61-43
+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru