Новости События Общее

Савет універсітэта

28 кастрычніка адбыўся Савет універсітэта, прысвечаны стану і шляхам удасканалення адукацыйнага працэсу ў інстытуце псіхалогіі БДПУ. На пасяджэнне былі запрошаны члены савета інстытута, намеснікі дырэктара і загадчыкі кафедраў інстытута, вядучыя дацэнты, прадстаўнікі прафбюро, савета старастаў і савета студэнтаў-цьютараў інстытута.

Дырэктар інстытута псіхалогіі Дзмітрый Рыгоравіч Дзьякаў выступіў з дакладам і прадставіў асноўныя вынікі ўдасканалення адукацыйнага працэсу ў інстытуце псіхалогіі, а таксама ўнёс прапановы адносна магчымых перспектыў далейшага развіцця і павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў.

Савет адзначае, што рэктаратам, саветам інстытута, кафедрамі, лабараторыямі, вучэбна-арганізацыйным аддзелам праводзіцца мэтанакіраваная работа па павышэнні эфектыўнасці арганізацыі і якасці адукацыйнага працэсу студэнтаў інстытута. Тэарэтычная і практычная падрыхтоўка студэнтаў грунтуецца на выкарыстанні міжпарадыгмальнага і кампетэнтнаснага падыходаў да арганізацыі вучэбнага працэсу, ажыццяўляецца з улікам сучасных тэндэнцый развіцця псіхалагічнай навукі і практыкі.

За справаздачны перыяд значна павысілася якасць падрыхтоўкі абітурыентаў, якія паступаюць у інстытут, што абумоўлена распрацоўкай і ўкараненнем разнастайных формаў прафарыентацыі (праца школы юнага псіхолага, рэалізацыя праекта “Зорны паход +”, асвячэнне дзейнасці інстытута ў СМІ і інш.) Кафедрамі інстытута распрацаваны і ўкаранёны ў вучэбны працэс сучасныя адукацыйныя тэхналогіі, у т.л. ІКТ: так, колькасць вучэбных курсаў у абалонцы Moodle да пачатку 2016–2017 навучальнага года склала 25 дысцыплін, на працягу 2015–2016 года праведзены 11 вебінараў, зацверджаны і апублікаваны ў рэпазіторыі 84 ЭВМК па дысцыплінах, якія выкладаюцца ў інстытуце, адкрыты 42 асабістыя веб-кабінеты выкладчыкаў. Развіваецца практыка запрашэння замежных спецыялістаў для чытання лекцый студэнтам, магістрантам і аспірантам. Развіваецца супрацоўніцтва інстытута з псіхалагічнымі факультэтамі і інстытутамі іншых ВНУ (МДУ, СПбДУ, РДСУ, КНУ, ІСА і інш.). Пашыраецца практыка выкладання на англійскай мове. Адкрыта новая спецыяльнасць другой ступені вышэйшай адукацыі «Псіхалогія ў бізнесе».

Удзел у абмеркаванні пытання прынялі В.В.Радыгіна, намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце ІПКіП, А.А.Мініч, начальнік цэнтра развіцця інфармацыйных тэхналогій, Я.Л. Каламінскі, доктар псіхалагічных навук, прафесар, Л.А. Пергаменшчык, доктар псіхалагічных навук, прафесар, Ю.А.Доўгер, студэнтка 5 курса інстытута псіхалогіі, сакратар першаснай арганізацыі БРСМ інстытута і інш.

Быў прыняты шэраг рашэнняў, накіраваных на далейшае ўдасканаленне адукацыйнага працэсу ў інстытуце псіхалогіі і ва ўніверсітэце ў цэлым.

 

 

 

 

Расскажи друзьям: Савет універсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 200-94-17

+375 (17) 200-92-04

E-mail: priem@bspu.unibel.by


Учебно-методическое управление:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97    

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 226-56-25  

+375 (17) 200-71-12                       

E-mail: UMO@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 226-40-16

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

тел./факс 226  40 18

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17) 327-77-54

+375 (17) 226-46-59

+375 (17) 226-56-19

+375 (17) 226-56-27

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

тел./факс +375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 200-61-43
+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru