Новости События Общее
Анонс событий

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

22 снежня 2016 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта, прысвечанае супрацоўніцтву дэканата факультэта прыродазнаўства і органаў студэнцкага самакіравання па ўдасканаленні ідэалагічнай і выхаваўчай работы на факультэце.

На пасяджэнні прысутнічалі намеснікі дэканаў факультэтаў і намеснікі дырэктараў інстытутаў па выхаваўчай рабоце, загадчыкі кафедраў, кіраўнікі іншых структурных падраздзяленняў, куратары, прадстаўнікі прафкама студэнтаў, пярвічнай арганізацыі ГА БРСМ і студэнцкага савета.

На пачатку пасяджэння А.І.Жук уручыў дыпломы пераможцам конкурсу адкрытых інтэрнэт-рэсурсаў БДПУ. У намінацыі “Лепшы афіцыйны сайт факультэта” пераможцам прызнаны сайт гістарычнага факультэта (дэкан А.В.Касовіч). У намінацыі “Лепшы тэматычны сайт БДПУ” пераможцам стаў сайт цэнтра дадатковай адукацыі “Альтэрнатыва” (начальнік П.М.Савасцёнак).

З асноўным дакладам выступіла дэкан факультэта прыродазнаўства Наталля Уладзіміраўна Навуменка. Яна паведаміла, што студэнцкае самакіраванне на факультэце прыродазнаўства прадстаўлена грамадскімі арганізацыямі і калегіяльнымі студэнцкімі органамі, якія ажыццяўляюць каардынацыю вучэбнай, навуковай, сацыяльнай і спартыўнай дзейнасці студэнтаў.

Структуры студэнцкага самакіравання факультэта прадстаўляюць інтарэсы студэнтаў ва ўзаемаадносінах з адміністрацыяй БДПУ, дырэкцыяй студгарадка, дэканатам па пытаннях вучобы, дысцыпліны, дасугавай дзейнасці студэнтаў, пры вырашэнні сацыяльна-бытавых праблем.

Наталля Уладзіміраўна пазнаёміла членаў Савета і запрошаных на пасяджэнне з арганізацыяй сістэмы выхаваўчай і ідэалагічнай работы на факультэце і падкрэсліла, што ў сучасных умовах традыцыйныя напрамкі выхаваўчага працэсу варта рэалізоўваць новымі метадамі.

Вынікам узаемадзеяння дэканата і органаў студэнцкага самакіравання на факультэце з’яўляюцца канкрэтныя праекты, якія ажыццяўляюцца адразу некалькімі ўдзельнікамі, што важна ва ўмовах асаблівай загружанасці студэнтаў-прыродазнаўцаў лабараторнымі заняткамі і палявымі практыкамі. На факультэце актыўна ўкараняюцца нетрадыцыйныя, інавацыйныя формы выхаваўчай работы, а ўсе праекты маюць і адукацыйную, і выхаваўчую, і сацыяльную скіраванасць. Пры гэтым праца будуецца па схеме «адміністрацыя – органы студэнцкага самакіравання – студэнты». Асаблівую ўвагу дэкан засяродзіла на спосабах псіхолага-педагагічнай адаптацыі першакурснікаў факультэта, аказанні кансультацыйнай дапамогі слабапаспяваючым студэнтам.

Прадстаўнікі студэнцкай моладзі факультэта прыродазнаўства актыўна ўдзельнічаюць і дабіваюцца поспехаў у разнастайных праграмах, конкурсах, форумах міжнароднага, рэспубліканскага, гарадскога і ўніверсітэцкага ўзроўню (Ewoca3, “Мой стыль жыцця сёння – маё здароўе і поспех заўтра”, “Мудры філін”, “Маладзёжныя ініцыятывы для развіцця БДПУ” і інш.). У гэтым навучальным годзе дэканатам факультэта сумесна з органамі студэнцкага самакіравання рэалізуюцца 17 праектаў рознага фармату і скіраванасці. Студэнты факультэта з’яўляюцца лаўрэатамі ў намінацыі “Педагагічны дэбют” на конкурсе “Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі”, прызёрамі Рэспубліканскага конкурсу “Бяспека. Студэнты. Будучыня”, 12 студэнтаў сталі фіналістамі конкурсу “Студэнт года БДПУ” ў пяці намінацыях.

Начальнік псіхалагічнай службы БДПУ Таццяна Аляксандраўна Кузёмкіна паведаміла пра вынікі праведзенага даследавання, якое было прысвечана адносінам студэнтаў факультэта прыродазнаўства да дзейнасці органаў студэнцкага самакіравання і маладзёжных грамадскіх арганізацый. Даследаванне пацвердзіла, што на сённяшні дзень студэнцкае самакіраванне арыентуецца на падрыхтоўку сучасных, высокакваліфікаваных спецыялістаў і садзейнічае фарміраванню ўсебакова развітых, творчых асоб з культурнымі, духоўна-маральнымі каштоўнасцямі і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.

Таццяна Аляксандраўна звярнула ўвагу на тое, што многія са студэнтаў факультэта прыродазнаўства, якія пакуль не праявілі сябе ў грамадскім жыцці, маюць патрэбу ў самарэалізацыі і хацелі б паўдзельнічаць у працы органаў студэнцкага самакіравання. Сацыялагічнае апытанне паказала, што прыярытэтнымі кірункамі дзейнасці органаў студэнцкага самакіравання з’яўляюцца падрыхтоўка і правядзенне культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, валанцёрская праца, сацыяльная абарона і сацыяльная дапамога студэнтам. Выступоўца сістэматызавала кірункі дзейнасці, у якой студэнты хацелі б удзельнічаць, прааналізавала ступень іх задаволенасці працай органаў самакіравання, абагульніла меркаванні адносна эфектыўнасці ўзаемадзеяння студэнцкага самакіравання і адміністрацыі факультэта, а таксама пазнаёміла з прапановамі студэнтаў па ўдасканаленні вучэбнага працэсу.

У цэлым даследаванне, праведзенае псіхалагічнай службай БДПУ, засведчыла, што студэнты факультэта прыродазнаўства разумеюць важнасць студэнцкага самакіравання і актыўна ўдзельнічаюць у працы яго органаў.

Ад імя рабочай групы, якая вывучала разглядаемае пытанне, выступіў дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі Аляксандр Уладзіміравіч Канойка. Ён паведаміў пра вынікі працы групы, якая станоўча ацаніла арганізацыю супрацоўніцтва дэканата факультэта прыродазнаўства і органаў студэнцкага самакіравання па ўдасканаленні ідэалагічнай і выхаваўчай работы на факультэце. Рабочая група прыйшла да высновы, што супрацоўніцтва паміж адміністрацыяй факультэта і студэнтамі праходзіць у форме адкрытага канструктыўнага дыялогу і таму дазваляе рэалізоўваць шматлікія студэнцкія ініцыятывы.

Разам з тым А.У.Канойка адначыў, што з-за праблемы пераемнасці органаў студэнцкага самакіравання, недастатковага вопыту і ведаў у студэнтаў для правядзення пераўтварэнняў сваімі сіламі ўзнікае неабходнасць распрацоўкі і ажыццяўлення адзінай стратэгіі па падрыхтоўцы лідараў студэнцкага самакіравання. Варта больш эфектыўна выкарыстоўваць магчымасці сацыяльных сетак для правядзення ідэалагічнай і выхаваўчай работы.

Студэнт 4 курса факультэта прыродазнаўства Уладзіслаў Уладзіміравіч Жаўняровіч, які з’яўляецца камісарам педатрада “Сузор’е” і каардынатарам студсаветаў інтэрнатаў БДПУ, падзяліўся ўласным вопытам удзелу ў працы органаў студэнцкага самакіравання на факультэце. Ён засяродзіў увагу прысутных на праектах для творчай самарэалізацыі студэнцкай моладзі, на спосабах фарміравання здаровага ладу жыцця студэнтаў, на арганізацыі актыўнага дасугу студэнтаў, падрабязна расказаў пра методыку прасоўвання і адміністравання студэнцкіх праектаў. Уладзіслаў Жаўняровіч адзначыў, што найважнейшай асаблівасцю факультэта прыродазнаўства з’яўляецца мікраклімат добразычлівасці, супрацоўніцтва і ўзаемадапамогі ў адносінах паміж выкладчыкамі і студэнтамі.

Выпускнік факультэта прыродазнаўства 2009 г. Павел Аляксандравіч Радкевіч, які зараз працуе педагогам-арганізатарам ДУА “Сярэдняя школа №30 г. Мінска” расказаў, як праца ў органах студэнцкага самакіравання спрыяла яго далейшай паспяховай педагагічнай дзейнасці. П.А.Радкевіч з’яўляецца пераможцам гарадскога конкурсаў прафесійнага майстэрства “Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі” (2011), “Мінскі майстар-2011”, лаўрэатам прэміі Мінгарвыканкама (2013 − 2014 гг.). Павел Аляксандравіч прапанаваў праводзіць сумеснае з СШ №30 навучанне лідараў самакіравання, прыцягваць да праектнай дзейнасці маладзёжную палату пры Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў, больш актыўна далучаць студэнтаў малодшых курсаў у органы самакіравання.

Падводзячы вынікі абмеркавання пытання, старшыня Савета ўніверсітэта Аляксандр Іванавіч Жук адзначыў паслядоўную працу дэканата факультэта прыродазнаўства ва ўзаемадзеянні з рэктаратам, упраўленнем выхаваўчай работы з моладдзю, цэнтрам студэнцкай творчасці па развіцці супрацоўніцтва з органамі студэнцкага самакіравання факультэта.

На думку рэктара, разгледжанае пытанне з’яўляецца важным не толькі ў плане вырашэння галоўных задач універсітэта па павышэнні якасці падрыхтоўкі сучаснага спецыяліста, але і ў міжнародным аспекце. Паколькі Беларусь уступіла ў Балонскі працэс, праблемы студэнцкага самакіравання, рэальнага напаўнення дзейнасці студэнцкага актыву набываюць асаблівую актуальнасць. Аляксандр Іванавіч лічыць, што адукацыйны працэс патрэбна абавязкова напаўняць выхаваўчым складнікам, а адукацыйныя праекты, якія рэалізуюцца ва ўніверсітэце, павінны мець выразную выхаваўчую скіраванасць. Вынікі сацыялагічнага абследавання сведчаць, што сучасныя студэнты разумеюць важнасць свайго непасрэднага ўдзелу не толькі ў правядзенні культурна-масавых, творчых і спартыўных мерапрыемстваў, але і ва ўдасканальванні адукацыйнага працэсу.

Разам з тым рэктар падкрэсліў, што маюцца незадзейнічаныя рэзервы для больш шырокага прыцягнення студэнтаў універсітэта ў студатрадаўскі, валанцёрскі, цьютарскі рухі, якія з’яўляюцца важнымі формамі ідэалагічнай і выхаваўчай працы і дазваляюць фарміраваць асобасныя і прафесійныя якасці будучых настаўнікаў. Мэтазгодна выкарыстоўваць не толькі традыцыйныя, але і інавацыйныя формы работы, асаблівую ўвагу надаючы міжфакультэцкім і міжуніверсітэцкім праектам.

Па ініцыятыве рэктара было прынята некалькі важных рашэнняў. У прыватнасці, дэканам факультэтаў і дырэктарам інстытутаў БДПУ было рэкамендавана вывучыць вопыт арганізацыі супрацоўніцтва дэканата факультэта прыродазнаўства і органаў студэнцкага самакіравання па ўдасканаленні ідэалагічнай і выхаваўчай работы для яго далейшага ўкаранення ў адукацыйны працэс. Упраўленню выхаваўчай работы з моладдзю даручана арганізаваць у межах “Школы лідара” БДПУ пастаянна дзеючыя навучальныя семінары-практыкумы для сту­дэнц­ка­га актыву, прадугледзеўшы магчымасць сумеснага навучання лідараў школьнага і ўніверсітэцкага самакіравання. У рамках эксперыменту для павышэння матывацыі студэнтаў вырашана распрацаваць сістэму рэйтынгавай ацэнкі паказчыкаў грамадскай дзейнасці студэнтаў з мэтай уліку пры размеркаванні выпускнікоў. Для далейшага ўдасканалення вучэбнай і выхаваўчай работы Савет універсітэта даручыў цэнтру студэнцкай творчасці, упраўленню выхаваўчай работы з моладдзю, студэнцкаму савету перапрацаваць тыпавое палажэнне аб студэнцкім савеце самакіравання БДПУ, узмацніўшы напрамкі цьютарскай дзейнасці і працы з замежнымі студэнтамі.

Поўны тэкст пастановы Савета БДПУ будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

 

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 200-94-17

+375 (17) 200-92-04

E-mail: priem@bspu.by


Учебно-методическое управление:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97    

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 226-56-25  

+375 (17) 200-71-12                       

E-mail: UMO@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 226-40-16

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

тел./факс 226  40 18

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17) 327-77-54

+375 (17) 226-46-59

+375 (17) 226-56-19

+375 (17) 226-56-27

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

тел./факс +375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 200-61-43
+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru