Новости События Общее

Спартыўна-адукацыйны праект “Беларусіяда” прайшоў на стадыёне БДПУ

13 мая 2017 года адбыўся першы ў маштабе беларускай сталіцы спартыўна-адукацыйны праект “Беларусіяда” на стадыёне БДПУ.

“Беларусіяда” – спартыўна-адукацыйны праект БДПУ, што ўяўляе сабой спаборніцтвы па беларускіх народных спартыўных гульнях. У аснову мерапрыемства пакладзены беларускія народныя спартыўныя гульні, выбраныя па прынцыпах беларускіх традыцый, распаўсюджанасці па рэгіёнах, відовішчнасці: “Лапта” – актыўная і захапляльная гульня на спрытнасць і кіданне ў цэль; “Дзень-ноч” – спаборніцтва на хуткасць; “Пальчатка” – гульня-стратэгія на вытрымку і хуткасць; “Перацяжкі” – сілавое відовішча з традыцыйнымі правіламі.

У сёлятніх спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды, якія прадставілі ўсе раёны беларускай сталіцы. Установы адукацыі раёнаў горада Мінска накіравалі свае дружыны, у склад якіх уваходзілі спартсмены – вучні 8 класаў, трэнеры і кіраўнікі каманд. На свяце прысутнічала больш за 250 удзельнікаў, каля 200 валанцёраў і 1000 гледачоў. Сярод ганаровых гасцей праекта – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па гораду Мінску У.В. Карпяк, намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь С.В. Руды, намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта В.А. Прыгодзіч.

Распачаўся праект цырымоніяй адкрыцця, а завяршыўся ўзнагароджаннем пераможцаў. Спаборніцтвы па народных гульнях сталі цэнтральнай часткай мерапрыемства, аднак, не толькі гэта чакала гасцей “Беларусіяды”. На своеасаблівай “кірмашовай” пляцоўцы дашкольнікі гулялі ў свае народныя гульні ў межах праекта “Беларусіядачка”. Побач наведвальнікі з захапленнем прымалі ўдзел у вясёлых забавах і конкурсах такіх як кіданне веніка ці бульбы, скачкі на скакалцы, бой падушкамі, забіванне цвікоў і іншых. Таксама кожны меў магчымасць наведаць горад майстроў і павучыцца ў народных умельцаў саломапляценню, вырабу лялек, роспісу па шкле, вышыўцы і шмат чаму іншаму. А пасля наведвання пляцовак праекта, за кубачкам гарбаты ці кавы са свежай выпечкай і прысмакамі, якія можна было набыць ў гандлёвай кропцы БДПУ, кожны меў магчымасць абмеркаваць падзеі спартыўна-культурнага свята і падзяліцца сваімі ўражаннямі ад таго, што адбываецца. І ўсё гэта – пад суправаджэнне беларускай музыкі, песняў і танцаў ад творчых калектываў БДПУ, палацаў дзяцей і моладзі раёнаў горада.

Безумоўна, асноўная ўвага была засяроджана на спаборніцтвах па беларускіх народных гульнях паміж школьнікамі. І, як мае быць, перамаглі мацнейшыя: чэмпіёнам праекта "Беларусіяда" стаў Маскоўскі раён горада Мінска, срэбраны прызёр – Ленінскі раён горада Мінска, бронзавы прызёр – Кастрычніцкі раён беларускай сталіцы.

А па асобных гульнях п’едыстал гонару выглядаўнаступным чынам:

Гульня "Перацяжкі"/дзяўчаты: золата – Дар'я Бацішчава (Кастрычніцкі раён сталіцы), срэбра – Аліна Уласюк (Партызанскі раён), бронза – Юлія Лавец (Ленінскі раён горада Мінска). Гульня "Перацяжкі"/юнакі: золата – Уладзіслаў Коршак (Маскоўскі раён Мінска), срэбра – Яўген Белякоў (Заводскі раён сталіцы), бронза – Іван Паляшчук (Фрунзенскі раён горада Мінска).

Гульня "Лапта": золата – Маскоўскі раён сталіцы, срэбра – Ленінскі раён, бронза – Савецкі раён горада Мінска.

Гульня "Пальчатка": золата – Ленінскі раён сталіцы, срэбра – Партызанскі раён, бронза – Кастрычніцкі раён горада Мінска.

Гульня "Дзень-ноч": золата – Маскоўскі раён сталіцы, срэбра – Фрунзенскі раён, бронза – Заводскі раён горада Мінска.

У далейшых планах правядзенне “Беларусіяды” ужо на рэспубліканскім узроўні.

 

 

 

Расскажи друзьям: Спартыўна-адукацыйны праект “Беларусіяда” прайшоў на стадыёне БДПУ

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 200-94-17

+375 (17) 200-92-04

E-mail: priem@bspu.by


Учебно-методическое управление:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97    

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 226-56-25  

+375 (17) 200-71-12                       

E-mail: UMO@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 226-40-16

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

тел./факс +375 (17) 226-40-18

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17) 327-77-54

+375 (17) 226-46-59

+375 (17) 226-56-19

+375 (17) 226-56-27

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

тел./факс +375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 200-61-43
+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru