Новости События Общее

Спартыўна-адукацыйны праект «Беларусіяда» прайшоў у Жодзіна

12 кастрычніка 2017 года прайшлі першыя спаборніцтвы па беларускіх народных гульнях у рамках праекта БДПУ «Беларусіяда» ў Жодзіна (Мінская вобласць).

На цырымоніі адкрыцця ўрачыстыя віншавальныя словы прагучалі ад прадстаўнікоў Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў, супрацоўнікаў аддзела адукацыі, спорту і турызму Жодзінскага гарвыканкама, прадстаўнікоў БДПУ.

− Усе былі настроены на відовішчнае свята спорту, фальклору, традыцый. Сёлета факультэт фізічнага выхавання БДПУ яскрава і ўдала рэалізаваў на стадыёне «Тарпеда» горада Жодзіна ідэю спалучэння традыцыйнага і сучаснага, спартыўнага і мастацкага, блізкага кожнаму беларусу і вельмі патрыятычнага. Гэта фірменны праект нашага ўніверсітэта «Беларусіяда» сярод вучняў усіх школ і гімназій горада на беразе рэк Пліса і Жодзінка, − распавёў дэкан факультэта фізічнага выхавання Аляксандр Мікалаевіч Каспяровіч.

У свяце ўзялі ўдзел 9 навучальных устаноў Жодзіна, якія прадставілі свае каманды ў складзе 25 спартсменаў – юнакоў і дзяўчат 8 – 10 класаў сярэдніх школ і гімназій горада. Захапляльныя гульнёвыя моманты, эмоцыі, перажыванні, падтрымка некалькі соцен балельшчыкаў – ўсе гэта спартыўна-адукацыйны праект «Беларусіяда» ў горадзе Жодзіна.

А бойка за прызавыя месцы была вельмі напружанай, эмацыянальнай і яскравай. Чэмпіёнам праекта «Беларусіяда» стала сярэдняя школа № 9 горада Жодзіна, якая заваявала тры залатыя медалі і прадставіла на спаборніцтвы па беларускіх народных гульнях самую падрыхтаваную дружыну. У агульным заліку другое месца заняла зборная каманды сярэдняй школы № 1 і Жодзінскай жаночай гімназіі, трэцяе месца − каманда гімназіі № 1.  

− Па праўдзе, усё прайшло выдатна! Нават надвор’е парадавала сонечнымі промнямі і цеплынёю паветра. Шчыры дзякуй усім арганізатарам, суддзям, гульцам і балельшчыкам. Зараз можна смела казаць, што «Беларусіяда» прайшла на высокім узроўні, − адзначыў старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Анатоль Віктаравіч Дрыгін.

 

Даведачна:

«Беларусіяда» – спартыўна-адукацыйны праект, што ўяўляе сабой спаборніцтвы па беларускіх народных гульнях. У аснову мерапрыемства пакладзены беларускія народныя гульні, выбраныя па прынцыпах беларускіх традыцый, распаўсюджанасці па рэгіёнах, відовішчнасці: «Лапта» – актыўная і захапляльная гульня на спрытнасць і кіданне ў цэль; «Дзень-ноч» – спаборніцтва на хуткасць; «Пальчатка» – гульня-стратэгія на вытрымку і хуткасць; «Перацяжкі» – сілавое відовішча з традыцыйнымі правіламі. Мэта дадзенага праекта заключаецца ў тым, каб развіць масавы фізкультурна-спартыўны рух, які накіраваны на агульную фізкультурную адукацыю, аздараўленне, патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі.

Расскажи друзьям: Спартыўна-адукацыйны праект «Беларусіяда» прайшоў у Жодзіна

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 200-94-17

+375 (17) 200-92-04

E-mail: priem@bspu.by


Учебно-методическое управление:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97    

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 226-56-25  

+375 (17) 200-71-12                       

E-mail: UMO@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 226-40-16

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

тел./факс +375 (17) 226-40-18

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17) 327-77-54

+375 (17) 226-46-59

+375 (17) 226-56-19

+375 (17) 226-56-27

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

тел./факс +375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 200-61-43
+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru