Новости События Общее

Вечар паэзіі прайшоў у студэнцкім гарадку БДПУ

29 сакавіка 2017 года  адбыўся вечар паэзіі “Музыка душы” ў інтэрнатах ўніверсітэта.

Маладыя паэты, прадстаўнікі народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”, сталыя творцы (Мікола Шабовіч, Дзмітрый Пятровіч, Андрэй Зыгмантовіч, Ганна Мартынчык) прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Далучыліся да святла паэзіі і намеснік дэкана філалагічнага факультэта па выхаваўчай працы Святлана Анатольеўна Сычова і каардынатар студэнцкага савета інтэрнатаў БДПУ Уладзіслаў Жаўняровіч.

А тыдзень таму, 21 сакавіка, у Беларусі адзначаўся Сусветны дзень паэзіі. Не пакінулі без увагі гэты дзень і студэнты БДПУ, што пражываюць у інтэрнаце № 1, якія чыталі вершы беларускіх паэтаў і інш.

Для ỳсіх прысутных была прапанавана гульня. Вылучылі тры каманды, якім далі тэматычныя назвы: “Коласаўцы”, “Купалаўцы”, “Танкаўцы”. Каб выявіць лепшую каманду, былі праведзены 4 конкурсы. Падчас першага з іх удзельнікам было неабходна скласці з частак суцэльны верш і зачытаць яго. Другі этап патрабаваў напісання “слоўнікавага малюнка” пра  Беларусь. Ужо пасля гэтага конкурсу выявілася каманда-лідар. Каб успомніць выдатных беларускіх паэтаў, вырашана было праверыць, як студэнты ведаюць іх біяграфіі і творчасць. Гэта і стала зместам наступнага конкурсу. Таксама арганізатарамі для папулярызацыі беларускай мовы было прапанавана заданне па перакладу з рускай на беларускую мову. Вечар завяршыўся конкурсам “Чытаем па-беларуску” з музычнымі застаўкамі (песня пад гітару) і інсцэніроўкай (“Колас – мастак…”).

На працягу ўсяго мерапрыемства дзейнічала кампетэнтнае журы, сфарміраванае са студэнтаў інтэрната. Яно і падвяло вынікі дадзенай гульні. Перамагла каманда “Купалаўцаў”. Аднак салодкія падарункі і невялікія сувеніры (маленькія кніжачкі “Беларускія радкі”, зробленыя рукамi студентаỳ гiстарычнага факультэта) атрымалі ўсе удзельнікі гульні.

Таксама святочныя мерапрыемствы прайшлі ў інтэрнатах № 4 і № 7. Адказы на цікавыя пытанні шукалі студэнты інтэрната № 7 у віктарыны "Души прекрасные порывы", успаміналі свае любімыя школьныя вершы. Усе ўдзельнікі віктарыны атрымалі падарункі.

 

 

 

 

Расскажи друзьям: Вечар паэзіі прайшоў у студэнцкім гарадку БДПУ

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 200-94-17

+375 (17) 200-92-04

E-mail: priem@bspu.by


Учебно-методическое управление:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97    

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 226-56-25  

+375 (17) 200-71-12                       

E-mail: UMO@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 226-40-16

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

тел./факс 226  40 18

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17) 327-77-54

+375 (17) 226-46-59

+375 (17) 226-56-19

+375 (17) 226-56-27

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

тел./факс +375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 200-61-43
+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru