Новости События Общее

Выкладчык БДПУ ўвайшла ў склад аўтараў выдання да гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Кніга “Песні пакінутых вёсак” выйшла ў свет з нагоды 31-й гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС у выдавецтве “Бяловагруп” і стала знакавым і вельмі прадстаўнічым выданнем.

Публікацыю прэзентавалі ў кнігарні “Белкніга” у Мінску напярэдадні Дня памяці чарнобыльскай катастрофы. На яе старонках сабраны ўнікальныя архіўныя матэрыялы. У асноўным, гэта песні, якія запісваліся ў розны час, задоўга да аварыі, у вёсках, якія ўжо не існуюць на мапе Беларусі.

У кнізе змешчаны архіўныя матэрыялы, якія вылучаюцца высокім густам і прадстаўлены ўпершыню. Гэта песні тых вёсак, якія трапілі ў зону адсялення беларускага сектара адчужанасці трыццацікіламетровага радыусу ад месца катастрофы. Чатыры раёны, якія найбольш пацярпелі ад тэхнагеннай аварыі, – Брагінскі, Хойніцкі, Ельскі і Нараўлянскі. Да Чарнобыльскай аварыі на сучаснай тэрыторыі запаведніка існавалі 96 населеных пунктаў, у якіх жыло больш за 22 тысячы жыхароў. І ў кожнай вёсцы гучалі песні: у святы і будні, сумныя і жартоўныя, шчадроўкі, балады, вясельныя напевы.

− Гэтыя песні душэўныя, ад жыцця, ад маці, як кажуць у Беларусі. Яны дапамогуць адчуць увесь каларыт, усю прыгажосць нашай зямлі і нашай мовы, беларускай мовы, − выказаў сваё стаўленне да кнігі першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Уладзіміравіч Луцкі.

Запісы рабіліся яшчэ да катастрофы, калі вёскі былі жывымі, поўнымі насельнікаў. Песні былі сабраны і запісаны падчас дзесяткаў фальклорна-этнаграфічных экспедыцый 1970-80-х гадоў супрацоўнікаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, студэнтаў і выкладчыкаў філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Галоўны рэдактар выдання акадэмік НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар Аляксандр Іванавіч Лакотка, укладальнікі кнігі доктар філалагічных навук Таццяна Васільеўна Валодзіна і яе музычнай часткі кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ Наталля Генадзьеўна Мазурына сабралі ў кнізе ўнікальную песенную спадчыну, запісы фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў рэгіёну, што цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Кніга багата ілюстравана творамі народнага дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва – ручнікамі, фотаздымкамі з мясцовымі відарысамі і жыхарамі.

Вольга Віктараўна Мычко, генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, падкрэсліла, што людзям вельмі важна сёння пазбегнуць “духоўнага Чарнобыля”.

Падрыхтоўкай кнігі займаліся дзясяткі навукоўцаў і супрацоўнікаў музеяў. Усяго сабрана больш за 300, адзіных у сваім родзе, песень. Выданне ўжо атрымала перамогу ў нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі” ў намінацыі “За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны.

Кніга стала напамінам: страшная катастрофа – у мінулым, але культура і душа народа павінна захавацца ў стагоддзях.

Больш падрабязна азнаёміцца з публікацыяй можна ў рэпартажах карэспандэнтаў АНТ і СТБ.

 

 

Расскажи друзьям: Выкладчык БДПУ ўвайшла ў склад аўтараў выдання да гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 200-94-17

+375 (17) 200-92-04

E-mail: priem@bspu.by


Учебно-методическое управление:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97    

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 226-56-25  

+375 (17) 200-71-12                       

E-mail: UMO@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 226-40-16

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

тел./факс +375 (17) 226-40-18

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17) 327-77-54

+375 (17) 226-46-59

+375 (17) 226-56-19

+375 (17) 226-56-27

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

тел./факс +375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 200-61-43
+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru