Новости События Общее

«Жывое слова» выступіла ноччу ў музеі

20 мая 2017 года народны літаратурны тэатр «Жывое слова» па традыцыі прыняў удзел у міжнародным фэсце «Ноч музеяў» у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.

Сёлета ноч музеяў у купалаўскім музеі прайшла пад дэвізам «Будзь ЯК!» – будзь як Янка Купала: таленавітым і закаханым, стыльным і элегантным, маладым і крэатыўным. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрасіў тэатр «Жывое слова» павіншаваць песняра з юбілеем у межах гэтай міжнароднай акцыі. Ноч музеяў ужо каторы год становіцца для тэатра  «Жывое слова» добрай пляцоўкай для эксперыментаў. Тэатр з БДПУ ужо крэатывіў у мінулыя гады і праводзіў імправізаванае «вяселле» Янкі Купалы, у якім удзельнічалі і наведвальнікі музея, далучыўся да параду Паўлінак. У гэтым годзе таксама не абышлося без інтэрактыву, і «жываслоўцы» прапанавалі гледачам таксама паўдзельнічаць у іх канцэртнай праграме, прачытаўчы на памяць верш класіка. Наведвалькі музея з задавальненнем чыталі «Спадчыну», «Маю малітву», «І прыйдзе…», «Хто ты гэткі?...» і іншыя творы Янкі Кпалы.

«Жывое слова» ў сваю чаргу прапанавала наведвальнікам канцэртную праграму, якая складалася з лірычных песень і жартоўных мініяцюр, але рэфрэнам у канцэрце гучалі вершы лаўрэатаў Купалаўскай прэміі: Максіма Танка, Кандрата Крапівы, Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча і іншых. «Жываслоўцы», якія толькі ў гэтым годзе далучыліся да тэатра, з задавальненнем пераўвасобіліся ў Купалу і ад яго імя прачыталі гумарэскі – жарты ад дзядзькі Янкі.

– Мы заўсёды адгукаемся на прапановы нашых літаратурных музеяў выступіць з праграмай па творах пісьменнікаў. Так, 25 мая мы ўжо запрошаны паўдзельнічаць у Дні памяці ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Паэта не стала 100 гадоў таму, і ўшанаваць яго памяць вялікі гонар для нас. Тым больш зусім нядаўна мы падрыхтавалі харавое чытанне вершаў Максіма Багдановіча, і з гэтай праграмай ужо выступалі на вялікай сцэне БДПУ, – распавёў кіраўнік тэатра Алесь Мойскі.

 

 

 

Расскажи друзьям: «Жывое слова» выступіла ноччу ў музеі

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 200-94-17

+375 (17) 200-92-04

E-mail: priem@bspu.by


Учебно-методическое управление:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97    

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 226-56-25  

+375 (17) 200-71-12                       

E-mail: UMO@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 226-40-16

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

тел./факс +375 (17) 226-40-18

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17) 327-77-54

+375 (17) 226-46-59

+375 (17) 226-56-19

+375 (17) 226-56-27

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

тел./факс +375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 200-61-43
+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru