Вебинары БГПУ

                           Вебинары БГПУ им. Максима Танка           

«Электронныя адукацыйныя рэсурсы як інавацыйны кампанент вучэбна-метадычнага забеспячэння працэсу навучання беларускай мове на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі»

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ (ІПКіП БДПУ) запрашае прыняць удзел у вэбінары «Электронныя адукацыйныя рэсурсы як інавацыйны кампанент вучэбна-метадычнага забеспячэння працэсу навучання беларускай мове на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі», які адбудзецца 31 сакавіка 2016 года з 11:00 да 12:30 у аўдыторыі № 114 (вучэбны корпус № 3 БДПУ).


Да ўдзелу ў вэбінары ў on-line рэжыме запрашаюцца:
- настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
- метадысты інстытутаў развіцця адукацыі, якія курыруюць пытанні павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.


Вядучы вэбінара – Зелянко Вольга Уладзіміраўна, дацэнт кафедры прыватных методык ІПКіП БДПУ, кандыдат педагагічных навук.


Праблемнае поле вэбінара:
-Змест і структура электронных вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай мове для 5–11 класаў.

-Выкарыстанне інтэрактыўнай дошкі пры навучанні беларускай арфаграфіі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.


Удзел у вэбінары бясплатны.

Увага!
Мерапрыемства будзе праходзіць у адкрытым рэжыме, таму для ўваходу ў віртуальны пакой вебiнара ўвод пароляў і лагінаў не патрабуецца. Дастаткова гасцявога ўваходу па спасылцы: https://connect.bspu.by/ipk/

У акне ўваходу ўводзіцца Прозвішча, імя і назва ўстановы адукацыі (арганізацыі). Напрыклад: Іваноў Пётр, СШ 1, г.Мінск.

Пераканаўчая просьба ўказваць у полі імя свой рэгіён (горад, вобласць або раён ...).

Відэазапіс вебiнара можна будзе праглядзець пасля яго заканчэння. Спасылка на запіс будзе размешчана на сайце БДПУ ў раздзеле "Ресурсы и услуги»> «Видео-репозиторий БГПУ» > «Вебинары».


Па арганізацыйных пытаннях звяртацца да загадчыка сектара сучасных адукацыйных тэхналогій Аўчыннікавай Жанны Аляксандраўны (адрасы электроннай пошты: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.), па пытаннях тэхнічнага характару звяртацца да мадэратара Казлова Ігара Уладзіміравіча (адрас электроннай пошты: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.)">Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.).


Тэрміны і тэхнічныя патрабаванні для ўдзелу ў вэбінары:
Пачатак вэбінара 31 сакавіка 2016 года ў 11:00.
Пытанні па тэме вэбінара можна даслаць загадзя (да 14:00 30 сакавіка 2016 года) на адрас электроннай пошты: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..">Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.. Для ўдзелу ў вэбінары неабходна ў тэрмін да 13:00 30 сакавіка 2016 года прайсці on-line рэгістрацыю на сайце БДПУ ў раздзеле «Навука > Вэбінары», выбраўшы тэму вэбінара.


Тэхнічныя патрабаванні:
Абсталяванне:
Камп’ютар з устаноўленай аперацыйнай сістэмай Windows (XP, 7, 8), працэсарам Intel® Pentium® II або больш хуткім працэсарам (450 МГц або вышэй, не менш за 128 Мб аператыўнай памяці) і выхадам у інтэрнэт.
Прылада для ўзнаўлення гукавой інфармацыі (калонкі, навушнікі з мікрафонам), вэб-камера, калі жадаеце задаць пытанні ў рэжыме відэасувязі.
Праграмнае забеспячэнне і канал інтэрнэт:
-Браўзеры, якія падтрымліваюцца: Microsoft Internet Explorer 6 або вышэй, Mozilla Firefox, Google Chrome с Adobe Flash Player 8 або больш позняй версіі.
-Інтэрнэт-злучэнне: для забеспячэння добрай якасці відэасувязі хуткасць павінна быць не меншай за 2 Mбіт/с уваходзячай і 512 Кбіт/с зыходзячай плыні.

Информация мероприятия

Начало мероприятия 31,Март,2016
Завершение мероприятия 31,Март,2016
Мы больше не принимаем регистрации на это мероприятие