Тэатр “Жывое слова” аднаўляе “Атрасіны” да 95-годдзя Уладзіміра Караткевіча
27 лістапада Народны літаратурны тэатр “Жывое слова” запрашае на вечарыну ўласнай творчасці “Атрасіны-2025” пад назвай “Валодзя” да 95-годдзя Уладзіміра Караткевіча.
“Людзі, жыццё якіх віравала, спалі ўсяго толькі 4-5 гадзін. Што ж, іхняе жыццё было цікавым, было поўнае барацьбы, подзвігаў, велізарнае працы. Я, на жаль, не магу сябе аднесці да такіх. Жыццё ў мяне самае звычайнае” (Уладзімр Караткевіч).
Кажуць, што гісторыі жывуць у кнігах. Але ёсць адна, якая выходзіць за межы старонак – гісторыя чалавека, што навучыў Беларусь бачыць сябе праз казкі і легенды. Гэта гісторыя Уладзіміра Караткевіча.
Пастаноўка “Валодзя” у межах вечарыны ўласнай творчасці “Атрасіны-2025” – падарожжа ў яго свет: ад юнацкіх мар да вялікіх кніг, якія сталі часткай гісторыі.
Вечарыну ўласнай творчасці “Атрасіны” ў 2000-х гадах традыцыйна рыхтавалі самі студэнты, пісалі сцэнар, выступалі рэжысёрамі і акцёрамі пастаноўкі. У той час, калі дрэвы атрасалі лісце, “жываслоўцы” атрасалі ўласныя творчыя здабыткі. Вось і на гэты раз кіраўнікі тэатра Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі прызначылі рэжысёрамі “Атрасін” студэнтак 3-га курса філалагічнага факультэта БДПУ Настассю Адамовіч, Вольгу Сойка і выпускніка БДУ Максіма Гаўрыса. А яны вырашылі звярнуцца да творчасці Уладзімра Караткевіча.
Сёлета “Атрасіны” спалучацца з яшчэ адным праектам тэатра “Клуб творчых дыялогаў”. Пасля пастаноўкі “Валодзя” адбудзецца гутарка з кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам Пятром Жаўняровічам – адным з укладальнікаў збору твораў Уладзіміра Караткевіча. Пётр Пятровіч падзеліцца сваімі адкрыццямі падчас даследаванняў твораў класіка і разважаннямі пра яго значэнне для беларускай літаратуры.
Запрашаем 27 лістапада а 19-й гадзіне ў малую залу БДПУ (вул. Савецкая, 18, корпус № 2, ауд. № 500)
Уваход вольны.

Расскажи друзьям: Тэатр “Жывое слова” аднаўляе “Атрасіны” да 95-годдзя Уладзіміра Караткевіча
Контакты
Приемная комиссия:
Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217
+375 (17) 311-20-72
внутр.тел.: 204
+375 (17) 311-21-28
внутр.тел.: 203
E-mail: priem@bspu.by
Отдел по идеологической и воспитательной работе:
Адрес: ул. Советская, 18, каб. 324, 325,113 учебный корпус №3 220030, г. Минск, Республика Беларусь
Начальник:
8 (017) 311-23-21
внутр. тел.: 133
8 (017) 311-23-25
8 (017) 311-23-26
Отдел международного сотрудничества:
Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)
+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125
+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293
+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294
E-mail: dfr@bspu.by
Отдел кадров:
Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)
+375 (17) 311-21-05
внутр.тел.: 126
+375 (17) 311-21-04
внутр.тел.: 213
+375 (17) 311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232
+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215
+375 (17) 226-56-19
E-mail: ok@bspu.by, stud_ok@bspu.by
Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:
Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)
+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210
E-mail: bspu@bspu.by
Пресс-служба БГПУ
Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)
+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127
+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234
+375 (29) 700-73-85
E-mail: press@bspu.by
Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:
Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)
+375 (17) 327-84-97
+375 (17) 327-82-06
+375 (17) 200-71-12
E-mail: umu@bspu.by

WI-FI




















