Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Студенчество

1 декабрь 2025

Да 95-годдзя Уладзіміра Караткевіча

Алеся Сівохіна падчас урачыстага адкрыцця выставы “Вясна ўвосень” Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры выканала песні на словы Уладзіміра Сямёнавіча. А таксама яна прыняла ўдзел  у вечарыне да юбілею Уладзіміра Караткевіча ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча разам з Алесем Камоцкім, Аляксандрам Віслаўскім і Міхалам Бараноўскім.

27 лістапада ў БДПУ “жываслоўцы”  зладзілі вечарыну ўласнай творчасці “Атрасіны-2025” пад назвай “Валодзя”. Рэжысёрамі пастаноўкі выступілі  студэнткі 3-га курса філалагічнага факультэта БДПУ  Настасся Адамовіч, Вольга Сойка і выпускнік БДУ Максім Гаўрыс.

Сёлета “Атрасіны” спалучыліся з яшчэ адным праектам тэатра “Клуб творчых дыялогаў”. Пасля пастаноўкі “Валодзя” адбылася сустрэча з кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам Пятром Жаўняровічам – адным з  укладальнікаў збору твораў Уладзіміра Караткевіча. Пётр Пятровіч праспавёў пра свае пошукі дароўных надпісаў Уладзіміра Сямёнавіча, пра значэнне яго твораў для будучых педагогаў і школьнікаў, пра сваё стаўленне да экранізацый раманаў Караткевіча і рэдагаванне яго кніг цэнзарамі.

Фотогалерея

К следующим новостям