Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Студенчество

13 сентябрь 2022

Дзень горада студэнты філалагічнага факультэта БДПУ адзначылі ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча

Філфакаўцы пабывалі ўадным з філіялаў – Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Атрымаўся вельмі добры і своечасовы падарунак ад музея, бо менавіта ў гэтым семестры на «Гісторыі беларускай літаратуры» будучыя настаўнікі роднага слова вывучаюць творчасць Максіма Кніжніка.

Разам з дацэнтам кафедры беларускай і замежнай літаратуры Наталляй Віктараўнай Заяц студэнты паглядзелі батлеечны спектакль і атрымалі мора станоўчых эмоцый. Вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Вітальеўна Мышкавец прадэманстравала выключныя акцёрскія здольнасці, феерычна выконваючы ўсе ролі ў гісторыі пра цара Ірада.

Не менш уражанняў пакінула экскурсія па экспазіцыі, якую правяла загадчык сектара ўліку і захоўвання фонду музея Алена Уладзіміраўна Кніга. Захопленасць эксурсавода сваёй справай перадалася і наведвальнікам: слухаючы аповед пра перыпетыі лёсу Максіма, гледзячы на рэчы, да якіх ён дакранаўся, дзяўчаты нібы пражылі кароткае, але такое яркае, насычанае, драматычнае жыццё нацыянальнага класіка.

Філфакаўцам пашанцавала пазнаёміцца з загадчыкам Літаратурнага музея Міхаілам Аляксандравічам Бараноўскім, выпускніком нашага ўніверсітэта.

К следующим новостям