Студенчество
24 май 2024
Кіраўнік студэнцкага тэатра А. Сівохіна прыняла ўдзел у прэзентацыі выставы
Гэта сумесны праект Рускага музея фатаграфіі (г. Ніжні Ноўгарад, Расія) і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча (г. Мінск, Беларусь).
З прывітальнымі словамі да гасцей прэзентацыі звярнуліся дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Усік, дырэктар Рускага музея фатаграфіі Ксенія Федасеева-Царыцынская, загадчык музея М.Багдановіча Міхал Бараноўскі, дацэнт кафедры «Горадабудаўніцтва» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, праўнучка пісьменніка Я.Чырыкава Алена Ніціеўская.
У выкананні Алесі Сівохінай прагучалі рамансы на словы рускіх паэтаў у перакладзе на беларускую мову. Невялікую экскурсію па выставе правяла вядучы навуковы супрацоўнік музея М.Багдановіча і куратар выставы Ірына Мышкавец.