Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Студенчество

27 ноябрь 2018

Клуб творчых дыялогаў абмеркаваў сюжэт для вечнасці

Сёлета Навуму Якаўлевічу споўнілася 70! Яго творчы і жыццёвы шлях прасачылі супрацоўнікі бібліятэкі БДПУ, падрыхтаваўшы цудоўную выставу ў 500-й аўдыторыі, а яе дырэктар Надзея Паўлаўна Сяткоўская сабрала ўсе публікацыі і інтэрв’ю з Н.Гальпяровічам, што адзначыла ў прадмове да выступлення «Жывога слова». Паэт з’яўляецца даўнім сябрам тэатра, а яго ўдзельнікі не раз станавіліся героямі праграм радыё «Беларусь», кіраўніком якога Н. Гальпяровіч з’яўляецца.

Рэжысёры тэатра Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі падрыхтавалі праграму па творах пісьменніка, якая дазволіла яму самому і ўсім гледачам павандраваць у часе. З дапамогай адмысловых дэкарацый і касцюмаў яны трапілі у тое месца і час, дзе паэт адчуваў сябе найбольш шчаслівым. Як прызнаўся Навум Гальпяровіч па заканчэнні літаратурна-музычнай кампазіцыі «Сюжэт для вечнасці», гэты эксперымент атрымаўся, і ён зноў перажыў тыя ж эмоцыі і пачуцці, што і ў маладосці. Трэба адзначыць, што паэт таксама паўдзельнічаў у некаторых дзеях на сцэне.

Клуб творчых дыялогаў «Сустрэча другая. Сюжэт для вечнасці» па сутнасці прапанаваў прэм'еру міні-спектакля са сваім сюжэтам і арыгінальнайай ідэяй, якую адчулі не толькі студэнты БДПУ, але і іншыя госці тэатра, сярод якіх былі расіяне і іспанцы, што цікавяцца беларускай мовай і культурай. Пасля эксперыменту гледачы змаглі задаць свае пытанні журналісту і паэту, а ўдала кіравала другой сустрэчай студэнтка трэцяга курса філалагічнага факультэта Лізавета Тумар.

Нагадаем, што тэатр «Жывое слова» аднавіў праект «Клуб творчых дыялогаў» у гэтым годзе сумесна з бібліятэкай БДПУ, і падчас першай такой сустрэчы студэнты пазнаёміліся з дачкой паэта Сяргея Грахоўскага, а на гэты раз не толькі пачулі адказы на пытанні, але і вершы ў выкананні аўтара. Н. Гальпяровіч узгадаў твор, які быў напісаны першым, але яго тады прызналі няўдалым. Пісьменнік падарыў тэатру свае кнігі і ўжо вядома, што падобную сустрэчу з аўтарам хоча арганізаваць Бібліятэка №14 імя Ф. Багушэвіча ў Мінску, куды запрасілі і «жываслоўцаў» паказаць сваю кампазіцыю.

Фотогалерея

К следующим новостям