Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Студенчество

11 февраль 2025

Літаратурны тэатр БДПУ «Жывое слова» прыняў удзел у прэзентацыі новай кнігі Ксеніі Шталянковай

Чытанне ўрыўкаў з гэтай п’есы зладзіў народны літаратурны тэатр «Жывое слова» з БДПУ. П’есы Ксеніі Шталянковай пры падтрымцы Савета міністраў былі пастаўлены ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры, а таксама ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі і за мяжой. Яна з’яўляецца аўтарам раманаў і лаўрэатам літаратурных конкурсаў. У прэзентацыі прынялі ўдзел рэдактары і ілюстратары, якія працавалі над кнігай. Загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі выканаў песню «Маленькі прынц», якую напісаў пасля прагляду спектакля «Вяртанне» тэатра «Жывое слова», а Ксенію гэтая песня натхніла на напісанне казкі «Пабудзіць прынцэсу». Кола замкнулася, калі «жываслоўцы» прынялі ўдзел у тэатралізаванай чытцы. Яны з дапамогай тэкстаў пераўвасобіліся ў прынца Аляксандра, яго дзядзьку Максіміліяна, фею Рамону і цмока Гектара. Пасля мерапрыемства удзельнікі літаратурнага тэатра «Жывое слова» змаглі пагутарыць з аўтаркай пра далейшае супрацоўніцтва і атрымаць запаветныя аўтографы.

К следующим новостям