Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Студенчество

26 апрель 2024

Літаратурны тэатр «Жывое слова» абараніў ганаровае найменне «народны аматарскі калектыў»

Пастаноўку і «жываслоўцаў» ацэньвала камісія ў складзе прадстаўнікоў аддзела па рабоце з калектывамі народнай творчасці і культурна-асветніцкімі ўстановамі ДУ «Мінскканцэрт», галоўных рэжысёраў вядучых сталічных тэатраў, як Ганна Маторная з Вялікага тэатра Беларусі, мастацкіх кіраўнікоў  і акцёраў, сярод якіх Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Нарбекава.

Прафесійнае журы адзначыла высокі ўзровень валодання беларускай мовай удзельнікамі тэатра, сцэнаграфію, якасць п'есы, знітаванай з твораў А. дэ Сент-Экзюперы, У. Караткевіча, Р. Брэдберы і М. Бараноўскага. Камісія выказала парады па музычным афармленні спектакля і рэжысуры. Але галоўнай вартасцю пастаноўкі была названа тэма прыгажосці нашай краіны ў кантэксце твораў сусветнай класікі.

Народны літаратурны тэатр "Жывое слова" запрашае студэнтаў і выкладчыкаў, якія яшчэ не бачылі гісторыю адной вандроўкі "Вяртанне", 2 мая 2024 года а 19-й гадзіне ў малую залу БДПУ.

Квіткі па 5 рублёў. Па пытаннях іх набыцця звяртацца ў цэнтр студэнцкай творчасці: каб.56 вуч.к.№1, тэл. +375 (17) 311-23-82.

Фотогалерея

К следующим новостям