Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Студенчество

9 март 2023

Народны літаратурны тэатр «Жывое слова» павіншаваў з Міжнародным днём жанчын пансіяната «Забота и уход»

Падчас мерапрыемства народны калектыў БДПУ паказаў літаратурна-музычную праграму «Вясна ідзе», чым працягнуў распачатае ў снежні сяброўства. У навагоднія святы тэатр «Жывое слова» разам з народным ансамблем беларускай музыкі і песні «Ярыца» прыязджаў у пансіянат у межах валанцёрскай акцыі «Цуды на Раство».

На гэты раз тэатр стварыў святочны настрой і заклікаў прыход вясны. Удзельнікі калектыву разам з кіраўнікамі чыталі вясновыя вершы, спявалі песні, паказвалі вясёлыя мініяцюры.

Выступленне стала добрым падарункам для супрацоўнікаў і жыхароў пансіяната «Забота и уход», а «жываслоўцы» паабяцалі завітаць яшчэ не раз да такіх удзячных гледачоў.

К следующим новостям