Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Студенчество

14 май 2026

Народны літаратурны тэатр “Жывое слова” прыняў удзел у адкрыцці экспазіцыі ў музеі Багдановіча

У межах мерапрыемства ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прагучалі вершы паэта ў выкананні кіраўніка Народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова» Алеся Мойскага і актрысы тэатра Настассі Адамовіч. Музычным аздабленнем вечара стала песня на словы Багдановіча ў выкананні мастацкага кіраўніка тэатра Алесі Сівохінай.

Таксама ў адкрыцці выставы прынялі ўдзел начальнік упраўлення культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Святлана  Сіліч, дырэктар дэпартамента культуры адміністрацыі горада Ніжняга Ноўгарада Святлана Гуляева,  намеснік начальніка ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Надзея Аўдзей, намеснік дырэктара на навуковай рабоце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Алеся Кузняцова, а таксама дырэктар Дзяржаўнага музея А.М. Горкага Ларыса Маторына.

Падчас мерапрыемства адбылася знакавая падзея – падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, Беларусь) і Дзяржаўным музеем А.М. Горкага (Ніжні Ноўгарад, Расія).

К следующим новостям