Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Студенчество

25 сентябрь 2023

Народны літаратурны тэатр «Жывое слова» прыняў удзел у літаратурна-музычным фестывалі «Восень у Завоссі»

Тэатр паказаў літаратурна-музычную праграму «Натхнёныя думкай і рыфмай, і словам...». У яе ўвайшлі ўрыўкі з твораў і песні на вершы Адама Міцкевіча, які нарадзіўся ў Завоссі 225 год таму. А таксама праграму дапоўніла паэзія рамантыкаў XX стагоддзя: Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Рыгора Барадуліна.

На гэтым фестывалі ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці таксама выступілі сучасныя беларускія пісьменнікі, музычныя ансамблі, салісты Белдзяржфілармоніі і мясцовыя калектывы мастацкай самадзейнасці.

 

Фотогалерея

К следующим новостям