Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Студенчество

6 декабрь 2022

Народны літаратурны тэатр “Жывое слова” выступіў на V Нацыянальным музейным форуме

Упершыню падобнае мерапрыемства прыняў Мінск, бо да гэтага форум “Музеі Беларусі” ладзіўся ў іншых абласных цэнтрах рэспублікі. У ім прынялі ўдзел сёлета болей за 80 дзяржаўных музеяў і галерэй. Падчас форуму адбылося падпісанне шэрагу пагадненняў паміж музеямі Расіі і Беларусі. Адкрыў мерапрыемства міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатль Маркевіч.

Аднымі з першых на галоўнай сцэне выступілі і артысты тэатра “Жывое слова”. Яны паказалі кампазіцыю “Водгулле сэрцаў…” паводле кнігі “У палескай глушы” з трылогіі Якуба Коласа “На ростанях” і па іншых творах класіка. Студэнты БДПУ з ліку ўдзельнікаў тэатра пераўвасобіліся ў коласаўскіх персанажаў, зачытаўшыся кнігамі пісьменніка. У кампазіцыі таксама прагучалі народныя песні.

К следующим новостям