Студенчество
22 март 2024
Народны літаратурны тэатр “Жывое слова" выступіў у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры
Нагадаем, што “Жывыя вершы” – гэта праект жываслоўцаў, для якога здымаюцца відэаролікі пра беларускіх пісьменнікаў у мясцінах, звязаных з іх лёсам. Акцёры распавядаюць пра жыццё і творчасць літаратараў, чытаюць на відэа іх вершы, урыўкі з прозы і драматургіі.
У гэты вечар у наведвальнікаў музея была ўнікальная магчымасць пачуць жывое выкананне твораў: ад прадмоў Францыска Скарыны і Францішка Багушэвіча да вершаў ХХ стагоддзя Якуба Коласа, Максіма Танка, Яўгеніі Пфляўмбаўм і іншых паэтаў. Кіраўнік тэатра Алесь Мойскі распавёў пра аўтараў, знаёмства з творамі і працу над імі. А мастацкі кіраўнік Алеся Сівохіна выканала песні на вершы Адама Міцкевіча, Максіма Багдановіча, Еўдакіі Лось. Асабліва гледачам спадабаліся вясёлыя мініяцюры пра студэнцкае жыццё, якія ствараліся рознымі пакаленнямі жываслоўцаў.