Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Студенчество

25 февраль 2020

Народны літаратурны тэатр «Жывое слова» выступіў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Удзельнікі тэатра «Жывое слова» прачыталі ўрыўкі з прадмоў да кніг пісьменніка «Дудка беларуская» і «Смык беларускі». Кіраўнікі тэатра Алеся Канстанцінаўна Сівохіна і Алесь Часлававіч Мойскі дадалі ў літаратурную кампазіцыю да юбілею Ф. Багушэвіча інсцэніроўкі яго баек «Воўк і авечка», «Свіння і жалуды» і інш.

– Мы далучаем студэнтаў да класікі. Яны чытаюць і электронныя кнігі, і друкаваныя. Усе здзіўляюцца, але «жываслоўцы» не проста ведаюць хто такі Францішак Багушэвіч, але і любяць яго творы, таму з задавальненнем ставяць яго на сцэне. Цяпер словы пісьменніка не толькі зіхацяць на фасадзе будынку Нацыянальнай бібліятэкі, але і прагучалі ў яго сценах ужывую, – распавёў Алесь Мойскі.

К следующим новостям