Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Студенчество

17 ноябрь 2026

Народны літаратурны тэатр “Жывое слова” адзначыў 60-годдзе

14 лістапада 2026 года народны літаратурны тэатр “Жывое слова” адзначыў юбілей. У малай зале БДПУ “жываслоўцы” паказалі спектакль “Проста побач” паводле п’есы Ксеніі Шталенковай “Пабудзіць прынцэсу”.

Для адных гэта пастаноўка стала дэбютам, як для студэнтак філалагічнага факультэта Рэнаты Казловай і Веры Савулавай, фізіка-матэматычнага факультэта – Аляксандры Андраловіч, Інстытута інклюзіўнай адукацыі – Соф’і Пятрашка. Для другіх гэта быў ужо трэцыі спектакль, падрыхтаваны ў “Жывым слове”, як для Настассі Адамовіч. Для трэціх – гэта было апошняе выступленне, як для Максіма Гаўрыса. Пасля паказу спектакля рэжысёры і цяперашнія кіраўнікі калектыву Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі прапанвалі ўсім гасцям паслухаць голас выкладчыка педагагічнага інстытута, акцёра Купалаўскага тэатра і прарэктара акадэміі мастацтваў Андрэя Каляды, які ў лістападзе 1966 года заснаваў тэатр. Сёння Андрэя Андрэевіча няма з “жываслоўцамі”, але яны са слязамі на вачах узгадалі яго голас і слушныя парады.

Павіншавалі ў гэты вечар тэатр з 60-гадовым юбілеем начальнік цэнтра студэнцкай творчасці БДПУ Алена Віктараўна Жураўская, дэкан філалагічнага факультэта БДПУ, доктар філалагічных навук, прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, піьменнік, тэлевядучы Навум Якаўлевіч Гальпяровіч, прадстаўнікі ДУ “Мінскканцэрт” і іншыя сябры, і калегі калектыву.

На юбілей завіталі выпускнікі, якія разам з Андрэем Калядой у 1977 годзе атрымалі званне “народны”. Пад кіраўніцтвам тагачаснай старасты трупы, пісьменніцы Веры Буланда яны заспявалі песню, прысвечаную роднаму тэатру. З песеннага рэпертуару калектыву выканалі кампазіцыю і былыя кіраўнікі Юрась і Алена Чарэнкі разам са сваімі вучнямі, сярод якіх была і Наталля Кухарава. Менавіта яна разам з Уладзімірам Трапянком падхапілі кіраўніцтва тэатрам з 2004 года.

Кожны ў гэты вечар імкнуўся выказаць добрыя словы і зрабіць падарунак любімаму тэатру, а ў фінале ўсе загадалі жаданне і задзьмулі 60 свечак на святочным торце. Спадзяемся, усе пажадалі, каб і далей “жываслоўцы жылі ў тэатры “Жывое слова”, як гучыць хуткамоўка, якая красавалася ў гэты вечар на цішотках кіраўнікоў і цяперашніх удзельнікаў калектыву.

Фотогалерея

К следующим новостям