Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Студенчество

10 ноябрь 2022

Народны літаратурны тэатр «Жывое слова» працягвае паказваць кампазіцыю «Аб чым маё сэрца» да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа

Пасля святкаванняў юбілею народнага паэта Беларусі ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, дзе тэатр «Жывое слова» ўпершыню паказаў кампазіцыю «Аб чым маё сэрца…», калектыў сталі запрашаць розныя ўстановы Мінска.

Аднымі з першых гэта зрабілі супрацоўнікі Бібліятэкі №3 імя У. Маякоўскага г.Мінска, з якімі «жываслоўцаў» звязвае даўняе сяброўства. На гэты раз тэатр паказаў кампазіцыю паводле кнігі «У палескай глушы» з трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» і па іншых творах для школьнікаў з мікрараёна Шабаны. Студэнты БДПУ з ліку ўдзельнікаў тэатра пераўвасобіліся ў коласаўскіх персанажаў на імправізаванай сцэне, зачытаўшыся кнігамі класіка. Можна сказаць, што яны сталі з гледачом адным цэлым. Сімвалічна, што школьнікі хутка будуць чытаць творы Якуба Коласа, да вывучэння якіх тэатралы заахвоцілі юных гледачоў.

К следующим новостям