Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Студенчество

22 июль 2024

Народны лiтаратурны тэатр "Жывое слова" выступiў у Стаўбцоўскім раёне

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа там зладзіў Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў у філіяле “Мікалаеўшчына”.

"Жываслоўцы" разам з гасцямі мерапрыемства ўсклалі кветкі да помніка Якубу Коласу ў г. Стоўбцы і наведалі інтэрактыўныю экскурсію “А дома з дзецьмі была маці…” у сядзібе Акінчыцы. Там кіраўнікі тэатра Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі сустрэліся з нашчадкамі Якуба Коласа.

Наведвальнікі музея завіталі і ў мемарыяльныя сядзібы “Смольня” і  “Альбуць” , дзе кіраўнікі  тэатра “Жывое слова” прэзентавалі праграму да 100-годдзя паэмы “Сымон-музыка”, якое будзе адзначацца ў 2025-м.

Кампазіцыя складалася з урыўкаў з паэмы і песень на словы Якуба Коласа і Максіма Багдановіча.

К следующим новостям