Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Студенчество

21 февраль 2019

Паэтычнае свята на філалагічным факультэце БДПУ

Мерапрыемства прымеркавана адразу да дзвюх юбілейных дат. Першая з іх – 105 год з дня нараджэння Аркадзя Куляшова – былога навучэнца літаратурнага факультэта Беларускага дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага інстытута (так у 1930-я гады называўся БДПУ). Юбілей славутага студэнта супаў з юбілеем ВНУ – конкурс чытальнікаў стаў на факультэце першым у ліку святочных падзей, прымеркаваных да 105-га дня нараджэння нашага ўніверсітэта. Пра гэта прысутным расказала кіраўнік студэнцкай лабараторыі «Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў», намеснік дэкана па навуковай рабоце Наталля Віктараўна Заяц.

Дзякуючы замежным удзельнікам конкурс атрымаў міжнародны статус. Вершы Аркадзя Куляшова ў перакладзе на рускую мову прачыталі кітайскія студэнты, якія вучацца па праграме абмену з Паўночна-заходнім педагагічным універсітэтам г. Ланьчжоў. Беларускае паэтычнае слова прагучала і ў выкананні туркменскіх студэнтаў. Падрыхтаваць яркія выступленні гасцям нашай краіны дапамагла намеснік дэкана па рабоце з замежнымі студэнтамі Людміла Аляксандраўна Бяссонава. Дарэчы, некаторыя з выступоўцаў актыўна працуюць у СНДЛ «Лінгвакультуралагічны аспект вывучэння рускай мовы ў ВНУ і школе», якой кіруе Людміла Аляксандраўна.

Ацэньвала выканаўчае майстэрства студэнтаў журы ў складзе загадчыка кафедры беларускай і замежнай літаратуры Ірыны Мікалаеўны Гоўзіч, дацэнта Таццяны Пятроўны Хоміч, выкладчыка Марыі Сяргееўны Рак і студэнткі 4 курса Вольгі Бадытчык. У выніку лепшымі выканаўцамі твораў Аркадзя Куляшова сталі:

1 месца – Святлана Калесніковіч (1 курс);

2 месца – Тань Эньцзэ (3 курс);

3 месца – Кацярына Ісаенка (2 курс).

Спецыяльны прыз журы атрымала Кацярына Каляда (2 курс).

Усім удзельнікам конкурсу выдадзены сертыфікаты, а пераможцам – падарункі. Завяршылася мерапрыемства, якое стала сапраўдным святам паэзіі, віншаваннямі дэкана філалагічнага факультэта Васіля Дзянісавіча Старычонка.

Фотогалерея

К следующим новостям