Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Студенчество

11 ноябрь 2026

«Сузор’е культур»: прафесар Мікалай Прыгодзіч прачытаў лекцыю пра Крыж Еўфрасінні

У межах рэалізацыі праекта «Сузор’е культур» (кіраўнік праекта – прафесар кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Н. У. Чайка) 10 лістапада на філалагічным факультэце БДПУ адбылася лекцыя доктара філалагічных навук, прафесара кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Мікалая Рыгоравіча Прыгодзіча на тэму «Надпіс на Крыжы Еўфрасінні Полацкай: сучасная інтэрпрэтацыя».

Лекцыя была прысвечана палеаграфічнаму аналізу надпісу на Крыжы Еўфрасінні Полацкай – унікальным помніку ХІІ стагоддзя. Падчас сустрэчы Мікалай Рыгоравіч прадставіў матэрыялы комплекснага палеаграфічнага даследавання, якія дазволілі ўдзельнікам па-новаму асэнсаваць змест і асаблівасці старажытнага надпісу.

У ходзе лекцыі даследчык прадэманстраваў варыянты рэканструкцыі пашкоджаных фрагментаў тэксту Лазара Богшы і раскрыў яго глыбокія сакральныя і культурныя сэнсы. Асаблівая ўвага надавалася аналізу моўных адзінак з пазіцый гістарычнай лінгвакультуралогіі і палеаграфіі, а таксама графічным асаблівасцям і тэхніцы выканання надпісу. Разгледжаныя матэрыялы сведчаць пра высокі ўзровень пісьмовай культуры нашых продкаў і яе сувязь з агульнаеўрапейскай пісьмовай традыцыяй.

Фотогалерея

К следующим новостям