Студенчество
2 октябрь 2025
Тэатр “Жывое слова” паўдзельнічаў у стварэнні фотапраекта “Пад крылом Страцім-лебедзя” ў музеі Багдановіча
БДПУ летась заключыў пагадненне аб супрацоўніцтве з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры . У межах гэтай дамовы студэнты наведваюць экскурсіі ў філіялах ўстановы, а творчыя калектывы ладзяць сумесныя праекты, як тэатр “Жывое слова” з музеем Максіма Багдановіча.
Для першакурснікаў БДПУ з ліку “жываслоўцаў” дэбютным стаў фотапраект “Пад крылом Страцім-лебедзя”, дзе каля кожнага здымка фотамастакоў можна ўбачыцць QR-код з аўдыёзапісам верша Максіма Багдановіча, дзе згадваецца птушка, якая выяўлена. Прачыталі гэтыя творы і запісалі ўдзельнікі тэатра “Жывое слова”. А падчас адкрыцця яны візуалізавалі байку, верш і паэму “Страцім-лебедзь”. Апошняя была выканана з дапамогай прыёма харавога чытання.