Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Студенчество

13 ноябрь 2024

Тэатр “Жывое слова” завітаў на факульэт пачатковай адукаці БДПУ

Сярод выкладчыкаў факультэта пачатковай адукацыі таксама ёсць выпускнікі тэатра “Жывое слова”, якія займаліся ў заснавальніка калектыву Андрэя Каляды або ў яго вучняў Юрася і Алены Чарэнкаў. Яны і запрасілі   “жываслоўцаў” выступіць у вучэбным корпусе №5. Цяперашнія кіраўнікі тэатра  Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі запрасілі студэнтаў займацца ў “Жывое слова”, а тыя сустракалі іх гарачымі апладысментамі.

Тэатр паказаў літаратурна-музычную кампазіцыю па творах Рыгора Барадуліна, урыўкі з прозы Уладзіміра Караткевіча і казку Максіма Танка. Акрамя літаратурнай часткі ў канцэртнай праграме прагучалі  мініяцюры пра студэнцкае жыццё, як навучэнцы здаюць экзамены, рыхтуюцца пра практыкі ў летніку і нават пра дзяцей, з якімі яны працуюць, як улюбляюцца, а некаторыя нават і жэняцца.

Цяпер студэнты могуць не толькі далучыцца да рэпетыцый тэатра, але і завітаць на паказ спектакля “Вяртанне” ў малой зале БДПУ, які адбудзецца наппачатку снежня.

Фотогалерея

К следующим новостям