Прэм’ера гэтага спектакля адбылася яшчэ ў мінулым годзе , калі творчы калектыў у чарговы раз паспяхова пацвердзіў ганаровае найменне. Але ж сёлета спектакль быў паказаны ў новым складзе ўдзельнікаў.
“Жываслоўцаў” прыйшлі наведаць мінулыя кіраўнікі (Юрась і Алена Чарэнкі, Наталля Кухарава) і выпускнікі тэатра розных пакаленняў.
Ад імя кіраўніцтва тэатр з нагоды юбілею павіншавала начальнік цэнтра студэнцкай творчасці Алена Жураўская і ўручыла падзякі заснавальніку тэатра Андрэю Андрэевічу Калядзе і сённяшнім яе кіраўнікам Алесе Сівохінай і Алесю Мойскаму.
Даведка
Тэатр “Жывое слова” быў створаны ў 1966 годзе на філалагічным факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага былым акцёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, выкладчыкам педінстытута і акадэміі мастацтваў Андрэем Калядой, а сёння ён аб’ядноўвае студэнтаў самых розных факультэтаў БДПУ. Традыцыі, закладзеныя Андрэем Андрэевічам зберагалі і развівалі яго прыемнікі: Юрась і Алена Чарэнкі, Наталля Кухарава і Уладзімір Трапянок. З 2012 года тэатрам кіруюць Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі.
Тэатр атрымаў званне “Народны” ў 1977 годзе.
За апошняе дзесяцігоддзе тэатрам былі пастаўлены спектаклі паводле твораў У. Караткевіча (“Афарызм”), Р. Брэдберы (“Злавіць будучыню”), С. Палуяна, В. Ластоўскага, Х.-Л. Борхеса і інш. (“Дудар”), У. Караткевіча і Р. Брэдберы (“Вецер”) і Я. Шварца (“Цень”).

WI-FI




















