Іосіф Плашчынскі (сапраўднае імя Язэпа Пушчы) быў адным з заснавальнікаў літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша». Іх удзельнікам прысвечаны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі «На хвалі часу, у плыні жыцця”. Менавіта ў яго межах адбыўся круглы стол «Адысея Язэпа Пушчы», падчас якога прэзентавалі вялікую віртуальную экспазіцыю. У мерапрыемстве прынялі ўдзел даследчыкі творчасці пісьменніка, спецыялістаў архіваў, бібліятэк, устаноў адукацыі, сродкаў масавай іныармацыі.
Навуковае паседжанне ўпрыгожыла выступленне тэатра «Жывое слова». Яго ўдзельнікі падрыхтавалі кампазіцыю, якая з аднаго боку з’яўляецца выдумкай і заснавана на мастацкіх творах Язэпа Пушчы, а з іншага адлюстроўвае яго жыццёвы шлях, які і сапраўды нагадваў гамераўскую «адысею». У імпрэзе прасочвалася туга па радзіме паэта, які знаходзіўся ў ссылцы, і пачуцці, што ён адчуваў, калі вярнуўся на Беларусь. Арганічна выглядала кампазіцыя, у якой лірычны герой знаходзіцца на вакзале і чытае лісты разам са звычайнымі мінакамі, якія быцца даносяць да слухача думкі Язэпа Пушчы. У аснову кампазіцыі кіраўнікамі тэатра Алесяй Сівохінай і Алесем Мойскім былі закладзены «Лісты сабаку» аўтара і яго вершырозных часоў. Гэта яшчэ адна паралель з Адесеем, якога пазнаў толькі сабака па вяртанні ў Ітаку. Вось так і творчасць Язэпа Пушчы вяртаецца да беларусаў і «жываслоўцы» яе пазнаюць разам з гледачамі.