Тэатр з БДПУ даўно сябруе з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, і ў прыватнасці з яго філіялам «Літаратурны музей Максіма Багдановіча». Штогод «Жывое слова» выступае на мерапрыемствах да дня нараджэння і дзён памяці класіка. Сімвалічна, што адной з першых літаратурна-музычных кампазіцый тэатра ў 1960-ыя гады была таксама кампазіцыя па творах М. Багдановіча. Яе разам з тагачасным кіраўніком тэатра Андрэем Калядой рыхтавалі студэнты філалагічнага факультэта, а сёння – гэта выкладчыкі БДПУ.
У дзень 130-годдзя паэта тэатр «Жывое слова» выступіў у Літаратурным музеі Максіма Багдановчіа з літаратурна-музычнай кампазіцыяй, у якой нехта ўвасобіў вобраз пісьменніка ў дзяцінстве, хтосьці стаў закаханым рамантыкам-Багдановічам у юнацтве, а некаму давялося адчуць перажыванні паэта перад смерцю. Па сюжэце кожны з “багдановічаў” сустрэў герояў сваіх твораў: «Як хораша, калі дзіцё…», «Вадзянік», «Над возерам», «Падымі угару сваё вока…», «Хоць мы былі адны ў той час…», «Лясун»… Завяршылася выступленне харавым чытаннем паэмы «Страцім-лебедзь». Дарэчы, для некаторых удзельнікаў тэатра гэта выступленне стала дэбютным.
Кампазіцыя стала адлюстраваннем некаторых творчых этапаў жыцця М. Багдановіча, і цудоўнай ілюстрацыяй да прэзентацыі новай кнігі пра паэта выдавецтва «Мастацкая літаратура» з серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі». Невявядомыя старонкі яго біяграфіі, якія ўвайшлі ў кнігу, у гэты вечар распавялі яе ўкладальнікі – супрацоўнікі Літаратурнага музея М. Багдановіча.
.jpg)

WI-FI




















