Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Студенчество

17 сентябрь 2018

«Жывое слова» ў вершах Анатоля Грачанікава

У гэтым годзе споўнілася б 80 гадоў цудоўнаму паэту і перакладчыку Анатолю Грачанікаву, чые вершы сёння вывучаюцца ў беларускіх школах. Яго жыццёвы шлях абарваўся 27 год таму, але творчымі пуцявінамі паэта працягваюць ісці яго нашчадкі.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры вырашыў узгадаць творчасць Анатоля Сямёнавіча і арганізаваў адмысловую вечарыну, на якую запрасіў удзельнікаў «Жывога слова»

Народны літаратурны тэатр з БДПУ падрыхтаваў да вечарыны літаратурную кампазіцыю з вершаў А. Грачанікава, у якіх адлюстравана не толькі прыгажосць беларускай прыроды, але і прасочваецца кароткі, аднак яркі лёс паэта. У яго вершы, прысвечаным Максіму Багдановічу, быццам схавана крэда ўсіх літаратараў:

Калі паміраюць паэты <...>

Яны забіраюць з сабою

Талент свой адмысловы,

Кінуўшы ў мора людское

Свае несмяротныя словы.

Менавіта такія словы прагучалі ў кампазіцыі «Жывога слова», якая вырвала гледачоў з рэчаіснасці і прапанавала прагуляцца па лесе, пераплавіцца праз рэчку,  паназіраць за зоркамі і світанкамі. Удзельнікі тэатра пачулі словы ўдзячнасці ад гасцей вечарыны і запрашэнні выступіць яшчэ.

К следующим новостям