Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Студенчество

15 ноябрь 2023

“Жывое слова” выступіла з кампазіцыяй паводле твораў Якуба Коласа ў бібліятэцы імя Францішака Багушэвіча

Тэатр “Жывое слова” падрыхтаваў літаратурна-музычыную кампазіцыю “Лісты з Новай зямлі” з удзелам студэнтаў першага курса, якія сёлета толькі прыйшлі ў калектыў і для іх гэта быў адно з дэбютных выступленняў. Навучэнцы і настаўнікі Фрунзенскага раёна горада Мінска сярод гледачоў у  гэты вечар вечары змаглі ўбачыць гэты міні-спектакль, які быў складзены з урыўкаў паэмы, песень на вершы класіка і яго эпісталярнай спадчыны. Кіраўнікі тэатра Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі адабралі лісты стогадовай даўніны, якія пясняр пісаў да жонкі Марыі Дзмітрыеўны Міцкевіч, дзе згадваецца гісторыя напісання паэмы “Новая зямля”.  Падчас мерапрыемства ў бібліятэцы №14 адбылася сустрэча з галоўнай захавальніцай фондаў музея, праўнучкай Якуба Коласа Васілінай Міцкевіч, якая падзялілася сваімі ўражаннямі ад выступлення “жываслоўцаў”, распавяла цікавыя біяграфічныя звесткі пра свайго прадзеда і адказала на пытанні гледачоў.

К следующим новостям