Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Университет

29 май 2017

100 гадоў без Максіма Багдановіча

Народны літаратурны тэатр «Жывое слова» і яго мастацкі кіраўнік Алеся Сівохіна прынялі ўдзел у  літаратурна-музычнай вечарыне «Светлы след...».

«Ад усіх цяпер патомкі ёсць. Ды няма адных – Страцімавых» – такімі радкамі класіка студэнты скончылі харавое чытанне, якое тэатр «Жывое слова» прэзентаваў у музеі на суд аматарам паэзіі Максіма Багдановіча.

– Радуе, што Максімавы нашчадкі ўсё ж ёсць, нягледзячы на тое, што 26-гадовы паэт сышоў з жыцця, не пакінуўшы дзяцей. Яго патомкі – гэта ўсе тыя, хто чытаюць радкі М. Багдановіча і тыя, хто з захапленнем іх слухае, а пасля ў іх узнікае жаданне размаўляць па-беларуску. Максім не памёр – ён пакінуў светлы след, ён жыве, дзякуючы сваім творам, – адзначыла кіраўнік тэатра Алеся Сівохіна, якая таксама выканала ў музеі некалькі песень на словы паэта.

40 гадоў таму тэатр чытальнікаў Андрэя Каляды атрымаў званне «народны калектыў». Сёлета, праз 40 гадоў цяперашнім студэнтам удалося пацвердзіць гэтае званне і аднавіць прыём харавога чытання, якое не гучала ў БДПУ гадоў трыццаць… Для чытання хорам быў абраны верш «Страцім-лебедзь», якому папярэднічалі любімыя вершы кожнага з «жываслоўцаў». Тым самым маладыя артысты ўшанавалі памяць пра вялікага паэта і даказалі, што ён сапраўды пакінуў яркі непаўторны след у беларускай літаратуры.

Разам з «Жывым словам» на адной сцэне выступіў гурт Міхася Бараноўскага «Нельга забыць», які прадставіў канцэртную праграму, складзеную з песень на вершы Максіма Багдановіча, што ўвайшлі ў адмысловую праграму «Mertvets».

Фотогалерея

К следующим новостям