Новости События Общее

Адбылося пасяджэнне Савета БДПУ

21 снежня 2017 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта, прысвечанае вынікам і перспектывам міжнароднага супрацоўніцтва БДПУ.

На пасяджэнне былі запрошаны намеснікі дэканаў факультэтаў (дырэктараў інстытутаў) па вучэбнай і выхаваўчай рабоце, куратары акадэмічных груп, у якіх навучаюцца замежныя студэнты, прадстаўнікі студэнцкага актыву і грамадскіх арганізацый БДПУ.

На пачатку пасяджэння рэктар А.І. Жук падкрэсліў, што міжнародная дзейнасць БДПУ накіравана на інтэграцыю ўніверсітэта ў еўрапейскую і сусветную адукацыйную прастору, актывізацыю супрацоўніцтва паміж ВНУ, развіццё і пашырэнне экспарту адукацыйных паслуг. Міжнароднае супрацоўніцтва становіцца рэальным інструментам удасканалення якасці адукацыі, нарошчвання навукова-кадравага патэнцыялу, важным фактарам павышэння ўстойлівасці і стабільнасці эканамічнага стану БДПУ. Па словах рэктара, сёння ва ўніверсітэце навучаюцца каля 15% замежных студэнтаў, што з’яўляецца дастаткова добрым паказчыкам. А.І. Жук адзначыў, што членства ў міжнародных універсітэцкіх аб’яднаннях і арганізацыях, дагаворы з універсітэтамі, геаграфія краін, з якіх прыязджаюць да нас абітурыенты, акадэмічная мабільнасць выкладчыкаў і студэнтаў, міжнародныя адукацыйныя і навуковыя праекты − усё гэта параметры, якія характарызуюць узровень міжнароднага супрацоўніцтва ўніверсітэта і яго статус.

З дакладам па разглядаемым пытанні выступіла начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Святлана Міхайлаўна Кабачэўская. Яна адзначыла, што ўніверсітэтам праводзіцца сістэмная мэтанакіраваная праца па развіцці экспарту адукацыйных паслуг. Штогод павялічваецца колькасць замежных грамадзян, якія навучаюцца ў БДПУ: з 2013 г. да 2016 г. колькасць студэнтаў-замежнікаў вырасла на 52%. Адзначаецца колькасны рост паступлення замежных грамадзян на першую ступень атрымання адукацыі. У бягучым навучальным годзе ў БДПУ навучаюцца 678 чалавек з 20 краін свету; павялічылася колькасць замежных грамадзян, якія паступілі на 1 курс − 247 чалавек (гэта на 133 чалавекі больш, чым у папярэднім годзе). Упершыню ў магістратуру паступілі грамадзяне Узбекістана, што стала вынікам ўдзелу БДПУ ў адукацыйнай выставе ў Ташкенце ў верасні 2017 г. Як вынік супрацоўніцтва з рэкруцкімі кампаніямі і падпісання дамоў аб супрацоўніцтве вырасла колькасць кітайскіх студэнтаў.

На працягу апошніх гадоў адбываецца павелічэнне мэтавых паказчыкаў экспарту адукацыйных паслуг: у 2013 г. было атрымана 660 тыс. дол. ЗША, а за 11 месяцаў гэтага года зароблена 1526 тыс. дол. ЗША.

Ва ўніверсітэце арганізавана эфектыўная выхаваўчая праца, створана Зямляцтва туркменскіх студэнтаў БДПУ, Савет кітайскіх студэнтаў. У інстытутах і на факультэтах арганізавана работа цьютараў, замежныя студэнты прымаюць удзел у рабоце студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый.

На базе БДПУ створаны 11 цэнтраў мовы і культуры замежных краін, універсітэт з’яўляецца членам 10 міжнародных арганізацый. БДПУ стаў членам сеткі ўніверсітэтаў рэгіёна Балтыйскага мора, увайшоў у саюз ВНУ і супольнасць вышэйшай адукацыі «Адзін пояс, адзін шлях», навукова-адукацыйны кансорцыум паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і НДІ Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан, стаў членам Еўразійскай асацыяцыі педагагічных універсітэтаў і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Партнёрамі БДПУ сталі ўніверсітэты з Аўстрыі, Бельгіі, Іспаніі, Літвы, Польшчы, Румыніі, Швейцарыі, Эстоніі і інш. Актыўна выкарыстоўваецца патэнцыял Еўрапейскага саюза (ЕС) па пашырэнні прафесійных кантактаў паміж грамадзянамі Беларусі і ЕС. У 2016–2017 гадах БДПУ выйграў 15 заявак, 47 супрацоўнікаў універсітэта прайшлі стажыроўку і прынялі ўдзел у найбуйнейшых міжнародных форумах Аўстрыі, Германіі, Італіі, Латвіі, Партугаліі, Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Францыі і інш.

За апошнія два гады БДПУ ўпершыню прыняў дзённы і завочны ўдзел у 10 міжнародных адукацыйных выставах, што спрыяе не толькі павелічэнню колькасці замежных студэнтаў, пашырэнню геаграфіі адукацыйнага супрацоўніцтва, але і садзейнічае павышэнню іміджу ўніверсітэта, пошуку новых партнёраў для навуковых даследаванняў, падачы сумесных заявак. Прадстаўнікі ўніверсітэта ўдзельнічалі ў адукацыйных выставах у Арменіі, Таджыкістане, Туркменістане, Узбекістане, завочна – у адукацыйных выставах Кітая, Сірыі, Турцыі.

Асабліва С.М. Кабачэўская падкрэсліла, наколькі актыўна развіваецца міжуніверсітэцкае супрацоўніцтва. Рэалізуюцца сеткавыя магістарскія праграмы з Інстытутам дзяцінства РДПУ імя А.І. Герцэна (г. Санкт-Пецярбург), Інстытутам спецыяльнай адукацыі і комплекснай рэабілітацыі МГПУ (г. Масква), БФУ імя І. Канта (г. Калінінград). БДПУ заключыў дагавор аб прадастаўленні адукацыйных паслуг з 5 рэкруцкімі кампаніямі з Азербайджана, Кітая, Туркменістана. Упершыню ў 2017 г. падпісаны дадатковыя пагадненні аб стварэнні сумесных праграм «3 + 1 + 1», «4 + 2» па фізічным выхаванні і эстэтычнай адукацыі з кітайскімі ўніверсітэтамі (Хэнаньскі, Аньянскі, Лаянскі педагагічныя ўніверсітэты), па навучанні выпускнікоў Лінаньскага педагагічнага ўніверсітэта ў магістратуры БДПУ па кірунку «Інклюзіўная адукацыя». Сумесна з Цяньцзіньскім універсітэтам замежных моў БДПУ распрацоўвае вучэбныя планы па беларускай мове. На факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ўпершыню рэалізуецца адукацыйная праграма на англійскай мове. Перспектыўнай з’яўляецца арганізацыя ўзаемадзеяння з беларускімі дыяспарамі за мяжой.

Традыцыйным стаў міжнародны адукацыйны праект «Летняя школа БДПУ. Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры», удзел у якім прымаюць студэнты з краін блізкага і далёкага замежжа. У 2017 г. БДПУ стаў пераможцам у конкурсе праектаў па развіцці вышэйшай адукацыі і міжнароднай дзейнасці ўніверсітэтаў Расіі і СНД – прэміі «Інтэрнацыяналізацыя вышэйшай адукацыі – 2017» у намінацыі «Асабісты ўклад» і ад Рэспублікі Беларусь быў унесены ў Стратэгічны план работы краін СНД на 2017 – 2020 гады ў рамках маладзёжнай  і сацыяльнай палітыкі.

Разам з тым, было адзначана, што ўніверсітэт мае магчымасці для далейшага развіцця міжнароднага супрацоўніцтва за кошт рэалізацыі патэнцыялу міжнародных цэнтраў БДПУ, летніх школ, адукацыйных курсаў па вывучэнні рускай мовы як замежнай.

Член рабочай групы па падрыхтоўцы пытання Аляксандр Васільевіч Макоўчык, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, у сваім выступленні пазнаёміў членаў савета з арганізацыяй вучэбнай работы з замежнымі студэнтамі на шасці факультэтах БДПУ − філалагічным, гістарычным, даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, фізічнага выхавання, фізіка-матэматычным і прыродазнаўчым.

Ён паведаміў, што пытанні, звязаныя з арганізацыяй вучэбнай работы з замежнымі грамадзянамі, рэгулярна абмяркоўваюцца на пасяджэннях саветаў факультэтаў і пасяджэннях кафедраў. Па выніках праверкі камісія зрабіла вывад, што студэнты-замежнікі ў поўным аб’ёме забяспечаны вучэбна-метадычнымі матэрыяламі і маюць добрыя ўмовы для ўдасканалення сваіх ведаў у кантэксце вывучаемых вучэбных дысцыплін.

Асаблівую ўвагу А.В. Макоўчык звярнуў на неабходнасць павышэння ўзроўню валодання студэнтамі рускай мовай, паколькі такім чынам можна паўплываць і на агульную паспяховасць студэнтаў-замежнікаў.

Дакладчык прапанаваў распрацаваць адаптаваныя для замежных студэнтаў вучэбныя дапаможнікі па дысцыплінах гістарычнага цыкла і рускай мове, завяршыць працу па стварэнні туркменска-рускіх тэрміналагічных слоўнікаў. Камісія рэкамендавала аптымізаваць пералік вучэбных дысцыплін, колькасць вучэбных гадзін па вывучэнні рускай мовы замежнымі студэнтамі, а таксама ўключыць у выніковую атэстацыю замежных студэнтаў экзамен па рускай мове.

Падчас пасяджэння была арганізавана відэасувязь з Другім Пекінскім універсітэтам замежных моў (КНР). Рэктара БДПУ А.І. Жука і членаў савета БДПУ павіталі рэктар Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў Цзі Цзіньбяо, сакратар факультэта рускай мовы Сюй Чуаньхуа, загадчык цэнтра вывучэння Беларусі Чжан Хуэйцынь, а таксама выпускніца БДПУ і выкладчык беларускай мовы ў Кітаі Дар’я Зубко і кітайскія студэнты, якія вывучаюць беларускую мову. А.І. Жук адзначыў, што Другі Пекінскі ўніверсітэт замежных моў з’яўляецца адным з 16-і кітайскіх партнёраў БДПУ і выказаў спадзяванне на далейшае дынамічнае развіццё адукацыйных, культурных і эканамічных сувязяў паміж універсітэтамі.

Аляксандр Валер’евіч Касовіч, дэкан гістарычнага факультэта, член рабочай групы па падрыхтоўцы пытання, праінфармаваў членаў савета пра напрамкі дзейнасці цэнтра іраназнаўства гістарычнага факультэта. Ён прапанаваў вызначыць адзіную праграму дзейнасці ўсіх міжнародных цэнтраў БДПУ, падкрэсліў неабходнасць распрацоўкі тыпавога палажэння аб міжнародных цэнтрах і адзначыў важнасць супрацоўніцтва з беларускімі дыяспарамі за мяжой.

Выступленне дацэнта фізіка-матэматычнага факультэта Алмас Ібрагімаўна Шэрбаф было прысвечана вопыту выкладання факультатыўнай дысцыпліны «Тэорыя верагоднасцей для школьнікаў. Базавы курс з прыкладамі і задачамі» на англійскай мове. Дакладчык адзначыла, што веданне англійскай мовы, несумненна, спрыяе развіццю ў студэнтаў пазнавальнай актыўнасці. Адна з галоўных задач навучання англійскай мове ў педагагічных ВНУ − выпрацоўка ў студэнтаў умення карыстацца ёй як сродкам зносін у сферы сваёй будучай прафесійнай дзейнасці, таму правядзенне факультатыва на англійскай мове па профільным прадмеце з'яўляецца актуальным і запатрабаваным.

Дэкан факультэта пачатковай адукацыі Наталля Уладзіміраўна Ждановіч у сваім выступленні расказала пра супрацоўніцтва факультэта з «Вышэйшай школай выкладчыцкага саставу» (Францыя) у межах праекту «Музыка ў фарбах», накіраванага на знаёмства французскіх дзяцей з культурнымі здабыткамі нашай краіны.

Выступленне Анастасіі Ляшчун, студэнткі факультэта дашкольнай адукацыі, было прысвечана ўдзелу ў працы летніх школ у Арменіі і Беларусі. А. Ляшчун адзначыла, што летнія школы даюць добрую магчымасць пазнаёміцца з культурай краіны і павысіць узровень валодання замежнымі мовамі.

Падводзячы вынікі абмеркавання пытання, А.І. Жук пазнаёміў членаў савета з вынікамі апытання замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў БДПУ на філалагічным, фізіка-матэматычным і прыродазнаўчым факультэтах. Згодна з вынікамі даследавання, больш за трэць замежных студэнтаў адзначылі, што іх выбар універсітэта звязаны з рэкамендацыямі родных або сяброў, а таксама з прэстыжнасцю прафесіі настаўніка. Амаль 87% апытаных студэнтаў ацанілі свае веды па рускай мове як дастатковыя, а палова апытаных пажадалі наведваць дадатковыя заняткі па англійскай мове. Пераважная большасць замежных студэнтаў задаволены ўсімі параметрамі адукацыйнага працэсу ў БДПУ. Пры гэтым найбольшую ступень задаволенасці студэнты праяўляюць раскладам заняткаў, арганізацыяй супрацоўніцтва дэканата са студэнтамі і якасцю выкладання вучэбных дысцыплін. Большая частка замежных студэнтаў дэманструюць высокую ступень задаволенасці арганізацыяй і правядзеннем практык па спецыяльнасці, арганізацыяй выхаваўчай работы, наяўнасцю падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Рэктар падкрэсліў, што згодна з вынікамі апытання каля 30% рэспандэнтаў плануюць працягнуць адукацыю і паступіць у магістратуру і аспірантуру ў Беларусі.

Па ініцыятыве кіраўніцтва БДПУ была прынята пастанова Савета ўніверсітэта, у якой вызначаны канкрэтныя задачы па далейшым развіцці міжнароднага супрацоўніцтва БДПУ. Поўны тэкст пастановы будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета БДПУ

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.by


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by