Новости События Общее

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

2 мая 2024 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта па пытанні “Аб дзейнасці філіялаў кафедраў па павышэнні эфектыўнасці практыкаарыентаванай падрыхтоўкі студэнтаў”.

На пасяджэнні прысутнічалі намеснікі дэканаў факультэтаў і намеснікі дырэктараў інстытутаў па вучэбнай рабоце, загадчыкі кафедраў.

А.І.Жук адзначыў, што пашырэнне сеткі філіялаў кафедраў ва ўстановах адукацыі розных тыпаў і максімальнае выкарыстанне іх патэнцыялу для арганізацыі і правядзення вучэбных заняткаў, вучэбных і вытворчых практык студэнтаў, у якасці эксперыментальных і інавацыйных пляцовак для СНДЛ, правядзення навукова-даследчай і даследча-эксперыментальнай работы забяспечвае практыкаарыентаваную падрыхтоўку студэнтаў.

З асноўным дакладам выступіў прарэктар па вучэбнай рабоце Аляксандр Васільевіч Макоўчык. Дакладчык адзначыў, што на базе розных устаноў адукацыі і сацыяльнай сферы функцыянуюць 49 філіялаў кафедраў, з іх у 13 філіялах адкрыты профільныя класы педагагічнай накіраванасці.

У апошнія гады прасочваецца ўстойлівая дынаміка павелічэння колькасці студэнтаў, якія прайшлі вучэбную і вытворчую практыкі на базе філіялаў кафедраў.

У 2022/2023 навучальным годзе колькасць праведзеных вучэбных заняткаў на базах філіялаў кафедраў павялічылася на 21% у параўнанні з папярэднім навучальным годам.

Філіялы кафедраў актыўна выкарыстоўваюцца ў якасці пляцовак для выканання курсавых работ, правядзення даследаванняў па тэмах дыпломных работ. Зараз больш за 30% дыпломных работ выконваюцца па заяўках арганізацый – заказчыкаў кадраў.

Вынікамі сумеснай навукова-даследчай работы прадстаўнікоў філіялаў кафедраў і прафесарска-выкладчыцкага складу БДПУ з’яўляюцца сумесныя публікацыі. Вядучыя пазіцыі па гэтым паказчыку на працягу апошніх трох гадоў займаюць Інстытут інклюзіўнай адукацыі і Інстытут псіхалогіі (каля 30 сумесных публікацый у год).

Павышэнню эфектыўнасці работы філіялаў кафедраў спрыяе арганізацыя сумесных мерапрыемстваў (круглыя сталы, канферэнцыі, семінары, вебінары і інш.), якія праводзяцца як на базе БДПУ, так і на базе філіялаў кафедраў (у І семестры бягучага года праведзена 345 сумесных мерапрыемстваў).

А.В.Макоўчык падкрэсліў, што філіялы кафедраў актыўна задзейнічаны не толькі ў арганізацыі адукацыйнага працэсу і навукова-даследчай работы (студэнтаў, педагагічных работнікаў і ПВС), але і з’яўляюцца ўнікальнай адукацыйнай пляцоўкай, якая спрыяе ранняму пагружэнню будучых педагогаў у прафесійнае асяроддзе і фарміраванню даследчыцкіх кампетэнцый.

Поўны тэкст пастановы будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.by


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by