Новости События Общее
Анонс событий

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

28 чэрвеня 2018 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта. На ім прысутнічалі намеснікі дэканаў факультэтаў і дырэктараў інстытутаў, загадчыкі кафедраў, прадстаўнікі студэнцкага актыву і грамадскіх арганізацый. На пасяджэнні А.І. Жук  урачыста ўручыў дыпломы кандыдатаў педагагічных навук выкладчыку БДПУ С.У. Малахаву, а таксама выпускнікам аспірантуры Чжоў Шэннань і Гао Гэ. Рэктар асабліва падкрэсліў важнасць своечасовага завяршэння працы над дысертацыйнымі даследаваннямі, паколькі з боку кіраўніцтва БДПУ аспірантам створаны ўсе ўмовы для эфектыўнай навуковай творчасці.

З дакладам «Аб выніках унутраных аўдытаў СМЯ і анкетавання знешніх і ўнутраных спажыўцоў» выступіў прарэктар па вучэбнай рабоце Аляксандр Васільевіч Макоўчык. У сваім выступленні А.В. Макоўчык адзначыў, што ўнутраныя аўдыты і анкетаванне знешніх і ўнутраных спажыўцоў былі праведзены ў адпаведнасці з праграмай аўдытаў на 2017/2018 навучальны год і стандартам сістэмы менеджменту якасці БДПУ «Маркетынг і ўзаемадзеянне са спажыўцамі і зацікаўленымі бакамі». У працэсе правядзення 55 унутраных аўдытаў выяўлены 6 неадпаведнасцей, якія былі ліквідаваны ў тэрміны, вызначаныя планамі карэктуючых дзеянняў.

У 2017/2018 навучальным годзе анкетаванне спажыўцоў адукацыйных паслуг (студэнтаў, маладых спецыялістаў, працадаўцаў) праводзілася па анкетах стандарта «Маркетынг і ўзаемадзеянне са спажыўцамі і зацікаўленымі бакамі». Канкрэтызацыя пытанняў анкет дазволіла дэталёва прааналізаваць узровень прафесійнай падрыхтоўкі маладых спецыялістаў (выпускнікоў універсітэта). Сярэдні паказчык задаволенасці працадаўцаў узроўнем прафесійнай падрыхтоўкі маладых спецыялістаў (выпускнікоў БДПУ) склаў 86,7 % (планавае значэнне – 86,5 %).

Аналіз вынікаў апытання галоўнага спажыўца адукацыйных паслуг паказаў, што ў цэлым студэнты задаволены якасцю адукацыйных паслуг; сярэдні паказчык задаволенасці – 86,8 % (планавае значэнне – 86 %), пры гэтым сярэдні паказчык іх задаволенасці якасцю прадстаўленых паслуг склаў 83,9 %, выкладання вучэбных дысцыплін – 89 %, а сярэдні паказчык задаволенасці якасцю правядзення педагагічных практык – 87,5 %.

У той жа час, па меркаванні А.В. Макоўчыка, неабходна ўзмацніць падрыхтоўку студэнтаў па фарміраванні навыкаў падрыхтоўкі навучэнцаў да прадметных алімпіяд і ажыццяўлення даследчай дзейнасці.

Падводзячы вынікі абмеркавання пытання, старшыня Савета БДПУ А.І. Жук адзначыў, што інстытутам і факультэтам, паказчыкі СМЯ па якіх ніжэйшыя за сярэднія па ўніверсітэце, неабходна ўсебакова прааналізаваць іх прычыны і распрацаваць сістэму мерапрыемстваў па павышэнні задаволенасці знешніх і ўнутраных спажыўцоў.

Па выніках абмеркавання пытання была прынята пастанова Савета ўніверсітэта, у якой вызначаны канкрэтныя задачы па далейшым удасканаленні працэсу інфарматызацыі БДПУ. Поўны тэкст пастановы будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

У сваім дакладзе А.І. Жук пазнаёміў прысутных з аргументаванымі заўвагамі і прапановамі па выніках разгляду ў БДПУ праекта «Канцэпцыі аптымізацыі, структуры і аб’ёму сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ва ўстановах адукацыі».

Таксама на пасяджэнні быў аднагалосна прыняты план работы Савета БДПУ на наступны навучальны год.

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 200-94-17

+375 (17) 200-92-04

E-mail: priem@bspu.by


Учебно-методическое управление:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97    

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 226-56-25  

+375 (17) 200-71-12                       

E-mail: UMO@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 226-40-16

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

тел./факс +375 (17) 226-40-18

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17) 327-77-54

+375 (17) 226-46-59

+375 (17) 226-56-19

+375 (17) 226-56-27

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

тел./факс +375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 200-61-43
+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru