Новости События Общее

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

17 лютага 2022 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта па пытанні «Аб выніках навукова-даследчай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці БДПУ ў 2021 годзе і задачах па яе развіцці».

На пасяджэнні прысутнічалі намеснікі дэканаў факультэтаў і намеснікі дырэктараў інстытутаў па навуковай рабоце, члены Савета маладых вучоных БДПУ і прадстаўнікі Студэнцкага навуковага таварыства.

У пачатку пасяджэння А.І. Жук адзначыў, што ў БДПУ забяспечваецца ўстойлівае планамернае развіццё навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці, павышаецца яе сацыяльна-эканамічная эфектыўнасць для ўстойлівага развіцця грамадства.

Рэктар падкрэсліў, што разглядаемае пытанне з’яўляецца выключна актуальным у плане перспектыў развіцця ўніверсітэта, паколькі ў сучасных умовах удасканальваць адукацыйны працэс можна толькі на падставе навуковых, эксперыментальных і інавацыйных распрацовак.

З асноўным дакладам выступіла прарэктар па навуковай рабоце Ганна Васільеўна Торхава.

Дакладчык адзначыла, што навукова-даследчая дзейнасць універсітэта арыентавана на навуковую падтрымку ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Навукова-даследчыя работы адпаведнай тэматыкі ажыццяўляліся ў рамках дзяржаўных і галіновых праграм, асобных праектаў. У 2021 г. БДПУ прымаў удзел у выкананні 101 навукова-даследчай работы, а таксама галіновай навукова-тэхнічнай праграмы «Функцыянальная граматнасць», 6 дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, якія карды­нуюцца НАН Беларусі.

Найбольш актыўна працавалі факультэты – філалагічны, гістарычны, фізіка-матэматычны, прыродазнаўства, дашкольнай адукацыі, Інстытут псіхалогіі, Інстытут інклюзіўнай адукацыі, ЦРПА. Меншую актыўнасць праявілі факультэты эстэтычнай адукацыі, пачатковай адукацыі, фізічнага выхавання.

У рамках праведзеных даследаванняў атрыманы вынікі, якія скіраваны на ўдасканаленне навукова-метадычнага забеспячэння дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай, педагагічнай адукацыі, сацыяльна-педагагічнай работы ў кантэксце ідэй і каштоўнасцей устойлівага развіцця. Вынікі фундаментальных і прыкладных даследаванняў апрабіраваны і ўкаранёны ў адукацыйны працэс дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай і педагагічнай адукацыі на эксперыментальных і інавацыйных пляцоўках, базах практык і філіялаў кафедраў.

Асноўныя вынікі даследаванняў вучоных БДПУ знайшлі адлюстраванне ў амаль 2500 навуковых публікацыях (у тым ліку 25 манаграфій, 54 падручнікі і вучэбныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі, 38 навуковых артыкулах у выданнях, зарэгістраваных у базах Scopus і Web of Science, 372 у часопісах, якія ўваходзяць у пералік ВАК Рэспублікі Беларусь. Па агульнай колькасці публікацый лідзіруе філалагічны факультэт, найбольшая колькасць артыкулаў у часопісах Scopus і Web of Science ‒ у выкладчыкаў факультэта прыродазнаўства.

На базе БДПУ праведзены 23 навуковыя мерапрыемствы, з іх 12 – міжнародныя.

У 2021 г. усе выпускнікі аспірантуры і дактарантуры паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю. Адбылося 10 абарон кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый работнікамі БДПУ. 4 аспіранты і саіскальнікі абаранілі дысертацыі ва ўстаноўлены перыяд навучання (В.М.Лухверчык, Д.М.Печка, А.В.Тучынскі – па філалогіі, А.А.Сурма – па гісторыі).

У працы 47 СНДЛ удзельнічалі звыш 800 студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

На XXVIII Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў 84 з 92 удзельнікаў атрымалі прызавыя катэгорыі. Найлепшыя студэнты БДПУ ўдастоены розных узнагарод Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (24 студэнты атрымалі 16 стыпендый і 8 прэмій).

Савет адзначыў, што навуковыя праекты ў БДПУ выконваюцца ў поўным аб’ёме, расце колькасць уключаных у НДР студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў. Істотна павялічыліся паказчыкі ўкаранення вынікаў НДР.

Па выніках пасяджэння была прынята пастанова Савета ўніверсітэта, у якой вызначаны канкрэтныя задачы па далейшым развіцці навукова-даследчай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці БДПУ. Поўны тэкст пастановы будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.by


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by