Новости События Общее

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

19 студзеня 2023 года пад кіраўніцтвам рэктара Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта па пытанні “Дзейнасць студэнцкага гарадка: стан і шляхі ўдасканалення”.

З дакладам выступіў начальнік студэнцкага гарадка Леанід Сяргеевіч Пепік. Дакладчык адзначыў, што студэнцкім гарадком праводзіцца сістэмная праца па рацыянальным выкарыстанні інтэрнатаў, ствараюцца неабходныя ўмовы для пражывання, выхавання і фарміравання здаровага ладу жыцця будучых педагогаў.

Студэнцкі гарадок аб’ядноўвае 8 інтэрнатаў, якія разлічаны больш чым на 3650 месцаў.

Важным напрамкам дзейнасці студгарадка з’яўляецца ідэалагічная і выхаваўчая работа. Ва ўсіх інтэрнатах аформлены куткі дзяржаўнай і ўніверсітэцкай сімволікі, рэгулярна абнаўляюцца інфармацыйныя стэнды. Праводзяцца дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, тэматычныя сустрэчы студэнтаў з выкладчыкамі кафедраў, прадстаўнікамі дзяржаўных органаў кіравання і грамадскімі дзеячамі.

Асаблівая ўвага надаецца фарміраванню ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных каштоўнасцей. У інтэрнатах праведзены цыклы мерапрыемстваў у рамках Года малой радзімы: пазнавальная гульня “Гісторыя маёй краіны”, віктарына “Адкуль я родам?”, квэст-гульня “Адзінства: вы пад знакам народнага адзінства”, акцыя “Краіна, дзе пашчасціла нарадзіцца”. Студэнты БДПУ, якія пражываюць у інтэрнатах, прынялі актыўны ўдзел у спартыўна-творчым фестывалі “Мы разам” у рамках Года народнага адзінства. У Год гістарычнай памяці прайшлі мерапрыемствы “Ганаруся Беларуссю!”, акцыя-віктарына “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына” і інш. Штогод праводзяцца мерапрыемствы да Дня Перамогі.

У ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце студгарадка важную ролю адыгрывае студэнцкае самакіраванне і маладзёжныя грамадскія арганізацыі. У кожным інтэрнаце дзейнічае студэнцкі савет, які сумесна з адміністрацыяй займаецца кантролем за захаваннем санітарнага стану пакояў і месцаў агульнага карыстання, прафілактыкай парушэнняў правіл пражывання ў інтэрнатах, арганізацыяй культурна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, інфармацыйнай працай.

Педагагічны калектыў студэнцкага гарадка надае вялікую ўвагу прававому выхаванню навучэнцаў і прафілактыцы правапарушэнняў. Пастаянна праводзіцца тлумачальная работа па выкананні правіл пражывання ў інтэрнатах БДПУ, арганізуюцца сустрэчы студэнтаў з работнікамі праваахоўных органаў і МНС па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі і пажарнай бяспекі.

Вынікам эфектыўнай прафілактычнай работы з навучэнцамі, якія пражываюць у інтэрнатах, з’яўляецца зніжэнне колькасці правапарушэнняў з 34 у 2019 / 2020 н. г. да 3 у 2022 / 2023 н. г.

Важным напрамкам працы са студэнцкай моладдзю з’яўляецца далучэнне студэнтаў да дзейнасці клубаў і гурткоў. На базе інтэрнатаў працуюць 18 клубных фарміраванняў рознай скіраванасці, 17 спартыўных секцый. У інтэрнатах маецца 5 трэнажорных залаў і 11 памяшканняў, прыстасаваных для заняткаў спортам. З мэтай арганізацыі актыўнага адпачынку і вольнага часу навучэнцаў з 2022 г. адноўлена правядзенне спартакіяды сярод каманд інтэрнатаў студэнцкага гарадка.

Рэктаратам праводзіцца пастаянная праца па паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы інтэрнатаў і забеспячэнні бягучых рамонтных работ: адрамантаваны пакоі самападрыхтоўкі, BSPU HALL, сталовай, праведзены рамонт інтэрната № 3 (96 пакояў, калідоры, лесвічныя маршы, кухні) і інш. Інтэрнаты студэнцкага гарадка неаднаразова станавіліся прызёрамі аглядаў-конкурсаў на лепшае азеляненне і кветкавае афармленне тэрыторый.

Ульяна Артураўна Мілашэўская, студэнтка гістарычнага факультэта, старшыня прафкама студэнтаў факультэта, паведаміла пра асаблівасці арганізацыі культурна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, інфармацыйнай працы ў студгарадку, а таксама падзякавала рэктарату за стварэнне якасных умоў для жыцця, вучобы і творчасці студэнтаў.

Па выніках пасяджэння прынята пастанова Савета ўніверсітэта, поўны тэкст якой будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні.

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.by


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by