Новости События Общее
Анонс событий

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

21 кастрычніка 2019 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта. На яго былі запрошаны намеснікі дэканаў па выхаваўчай рабоце, куратары акадэмічных груп факультэта пачатковай адукацыі, старшыні студэнцкіх прафбюро, студсаветаў і сакратары ПА ГА БРСМ інстытутаў і факультэтаў.

З інфармацыяй «Аб стане і шляхах удасканалення ідэалагічнай і выхаваўчай работы на факультэце пачатковай адукацыі» выступіла дэкан факультэта пачатковай адукацыі Наталля Уладзіміраўна Ждановіч.

Дакладчык адзначыла, што дэканатам і кафедрамі факультэта праводзіцца сістэмная праца па ўсіх напрамках дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, а пытанні ідэалагічнай і выхаваўчай работы пастаянна разглядаюцца на пасяджэннях савета факультэта і кафедраў.

Да ўдзелу ў мерапрыемствах ідэалагічнага і выхаваўчага характару на факультэце актыўна прыцягваюцца прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання і грамадскія дзеячы: у 2016-2019 гг. на факультэце былі арганізаваны сустрэчы са старшынёй Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.М. Навумовічам, з намеснікам старшыні РГА «Белая Русь» А.В. Шацько, намеснікам старшыні ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» А.А. Стэльмах і інш.

Вялікая ўвага на факультэце надаецца развіццю студэнцкага самакіравання і фарміраванню лідарскіх якасцей будучых настаўнікаў пачатковых класаў, чаму спрыяе актыўны валанцёрскі і педатрадаўскі рух. На факультэце дзейнічаюць 2 педатрады («Данка» і «Данка-2»), штогод праходзяць конкурсы важацкага майстэрства. Студэнты факультэта пачатковай адукацыі ўваходзяць у склад агульнаўніверсітэцкіх педагагічных атрадаў «Ветразь», «Сузор'е», «Жамчужына», валанцёрскага атрада «Дзеці сталіцы». Штогод факультэцкія педатрады намінуюцца на ўзнагароджанне па выніках трэцяга працоўнага семестра.

Адзначаецца высокая актыўнасць студэнтаў у дзейнасці грамадскіх арганізацый: на 10.10.2019 членамі ПА БРСМ з'яўляюцца 386 чалавек (82%), пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі – 469 чалавек (99%).

Асаблівая ўвага ў ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта звяртаецца на фарміраванне грамадзянска-патрыятычных каштоўнасцей будучых педагогаў. У 2018 г. студэнты факультэта пачатковай адукацыі сумесна з прадстаўнікамі Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М. Гумілёва прынялі ўдзел у працы пошукавага атраду “Мемарыяльная зона”. У 2019 г. першакурснікі факультэта з'яўляліся ўдзельнікамі маладзёжнага марафону «75», арганізаванага ГА БРСМ да юбілею Перамогі, падчас якога было сабрана каля 2 тыс. фотаздымкаў воінаў-вызваліцелей для нацыянальнага альбома «Родныя асобы Перамогі». У 2018-2019 гг. 38 студэнтаў факультэта пачатковай адукацыі прынялі ўдзел у гарадскім конкурсе чытальнікаў «Радзіма мая дарагая», арганізаваным Мінскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, двойчы заваявалі Гран-пры і 7 дыпломаў.

На працягу шэрагу гадоў актыўна працуе валанцёрскае аб'яднанне «Адкрытае сэрца». Валанцёры факультэта планамерна супрацоўнічаюць з ДУА «Дапаможная школа-інтэрнат № 7 г. Мінска», ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Мінска», ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна г. Мінска», дабрачыннай арганізацыяй «Caritas». У праектнай дзейнасці сацыяльнай накіраванасці рэгулярна ўдзельнічае каля 30% студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі.

Важным вынікам сістэмнай работы дэканата і органаў студэнцкага самакіравання з'яўляецца актыўны ўдзел студэнтаў факультэта ў якасці валанцёраў ва II Еўрапейскіх гульнях (40 чалавек, 2 з якіх адзначаны падзякай Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў), у III чэмпіянаце свету па хуткіх шахматах і бліцу сярод кадэтаў (7 чалавек), цырымоніі адкрыцця лёгкаатлетычнага матчу Еўропа – ЗША (15 чалавек), у перапісе насельніцтва Рэспублікі Беларусь (38 чалавек).

Факультэт праводзіць работу па развіцці творчых здольнасцей студэнтаў. Прадстаўнікі факультэта штогод удзельнічаюць у гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных конкурсах, у тым ліку рэспубліканскім інтэрнэт-конкурсе «Таленты Беларусi», міжнародным літаратурным конкурсе «Славянскі калейдаскоп» і інш. Студэнты прымаюць удзел у рабоце творчых калектываў БДПУ: народным аркестры вакальна-інструментальнай музыкі «Спадчына», народным ансамблі «Ярыца», танцавальным калектыве «Арт-юніці».

Выхаваўчая работа са студэнтамі ажыццяўляецца ў сценах універсітэта, у студгарадку, на базе ўстаноў адукацыі г. Мінска, музеяў, тэатраў, бібліятэк. Мерапрыемствы факультэта, яго праектная дзейнасць носяць практыкаарыентаваны характар ​​і накіраваны на фарміраванне прафесійных кампетэнцый будучых педагогаў.

Усімі кафедрамі факультэта рэалізуюцца сумесныя праекты з установамі адукацыі, у тым ліку філіяламі кафедраў: кафедра педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі рэалізуе праекты «Музыка ў фарбах», «Лялькатэрапія для ўсіх»; кафедра прыродазнаўчых дысцыплін – «Бацькоўскі край – жыцця майго старонка», «Рэдкія расліны і жывёлы майго роднага краю»; кафедра беларускага і рускага мовазнаўства – «Асновы экскурсазнаўства», «Энцыклапедыя адной кнігі», «Самыя абаяльныя і прывабныя» і інш. Для арганізацыі «шостага школьнага дня» ва ўстановах адукацыі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў студэнты рэалізуюць праекты «Творчая майстэрня», «Распавядзем дзецям пра здароўе» і інш.

Асаблівасцю факультэта з'яўляецца наяўнасць комплексных сацыяльна-адукацыйных праектаў, якія адначасова ахопліваюць некалькі напрамкаў выхаваўчай работы: «Ад культуры чытання – да культуры асобы» (на працягу 2016-2019 гг. падрыхтавана і праведзена больш за 100 адкрытых мерапрыемстваў на беларускай, рускай і замежных мовах ва ўстановах адукацыі, бібліятэках, музеях, на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе), «Медыяадукацыя для дзяцей» (сумесна з каналам «Культура» беларускага радыё), «Разам – да здароўя нацыі» (сумесна з РНПЦ «Кардыялогія»).

З 2018 г. на факультэце рэалізуюцца новыя напрамкі полікультурнага выхавання студэнтаў, яго задача – падрыхтаваць будучых настаўнікаў да дыялогу і ўзаемадзеяння з людзьмі розных культур і моў. У межах праекту «Казкі народаў свету» праведзены мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу, прысвечаныя беларускім, рускім, французскім, румынскім, літоўскім, кыргызскім, карэйскім, нямецкім, шведскім, польскім, чэшскім народным казкам. Студэнты-ўдзельнікі праекту «Сусветная дзіцячая класіка» распрацавалі аўтарскія ўрокі па творах нямецкіх, сербскіх, шведскіх, літоўскіх, рускіх аўтараў.

У 2018/2019 навучальным годзе факультэт пачаў рэалізацыю спартыўна-адукацыйнага праекту «Шахматны дэбют» (сумесна з Беларускай федэрацыяй шахмат).

Член рабочай групы па падрыхтоўцы пытання Юлія Аркадзьеўна Карнеўская, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій, у сваім выступленні засяродзіла ўвагу на тых аспектах працы факультэта, якія могуць быць укаранёны ў практыку іншых структурных падраздзяленняў. Ю.А. Карнеўская прапанавала планаваць ідэалагічную і выхаваўчую работу кафедраў з улікам планаў інстытутаў і факультэтаў і ўніверсітэта ў цэлым, канкрэтызуючы пэщныя віды дзейнасці, а таксама сфармулявала шэраг іншых прапаноў, якія атрымалі ўвасабленне ў рашэнні Савета.

Словы шчырай ўдзячнасці ўсяму ўніверсітэту і асабліва факультэту пачатковай адукацыі выказалі ў відэазваротах выпускніцы гэтага факультэта 2018 г. Алёна Вітальеўна Бурнос, настаўнік пачатковых класаў з Гродна, і Марыя Сяргееўна Паўлоўская, настаўнік пачатковых класаў з Брэста.

Студэнтка 3 курса ФПА Дзіяна Даўлетаўна Бурміч падзялілася вопытам каманднай працы па арганізацыі разнастайных мерапрыемстваў на факультэце.

Падводзячы вынікі абмеркавання, старшыня Савета Аляксандр Іванавіч Жук падрабязна спыніўся на выніках электроннага анкетавання студэнтаў факультэта пачатковай адукацыі, праведзенага псіхалагічнай службай БДПУ.

Рэктар адзначыў, што разгледжанае пытанне вельмі важнае, паколькі факультэт пачатковай адукацыі рыхтуе настаўнікаў для пачатковай школы – галоўнага звяна ў сістэме адукацыі. Відавочна, што педагог павінен быць не толькі прафесіяналам у выкладанні школьных прадметаў – ён павінен быць асобай, патрыётам і грамадзянінам. Ад таго, які настаўнік будзе выходзіць са сцен БДПУ, у многім будзе залежаць якасць навучання і выхавання малодшых школьнікаў, а значыць і школьнікаў старэйшага ўзросту.

А.І. Жук падкрэсліў, што адміністрацыяй, прафесарска-выкладчыцкім складам і органамі студэнцкага самакіравання факультэта праводзіцца мэтанакіраваная праца па фарміраванні асобасна-прафесійных якасцей будучых педагогаў і іх грамадзянскай пазіцыі. Далейшае ўдасканаленне ідэалагічнай і выхаваўчай работы павінна быць скіравана на развіццё лідарскіх якасцей будучых педагогаў, пашырэнне клубных фарміраванняў, больш актыўнае прыцягненне выкладчыкаў да пазааўдыторнай работы з моладдзю.

Па выніках пасяджэння было прынята некалькі важных рашэнняў. Поўны тэкст пастановы Савета БДПУ будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 113, 116, 118 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 311-23-27
Внутр. тел.: 293

+375 (17) 311-23-31
Внутр. тел.: 294

E-mail: dfr@bspu.by


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: ok@bspu.by,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press@bspu.by


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by