Новости События Общее
Анонс событий

Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

23 лютага 2023 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта па пытанні «Аб выніках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці БДПУ ў 2022 годзе і задачах па яе развіцці».

На пасяджэнні прысутнічалі намеснікі дэканаў факультэтаў і намеснікі дырэктараў інстытутаў па навуковай рабоце, загадчыкі кафедраў, прадстаўнікі Савета маладых вучоных і Студэнцкага навуковага таварыства.

У пачатку пасяджэння А.І. Жук адзначыў, што навуковая, навукова-тэхнічная і інавацыйная дзейнасць БДПУ накіравана на нарошчванне навукова-даследчага патэнцыялу ўніверсітэта як вядучай ВНУ ў сферы бесперапыннай педагагічнай адукацыі, забеспячэнне апераджальнай падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных работнікаў і ўстойлівага развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі.

З асноўным дакладам выступіла прарэктар па навуковай рабоце Аляксандра Валянцінаўна Позняк, якая адзначыла два найбольш істотныя дасягненні ўніверсітэта ў 2022 г.: паспяховую акрэдытацыю БДПУ як навуковай арганізацыі да 2027 г.; распрацоўку стратэгіі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці БДПУ да 2025 г., зацверджаную Міністэрствам адукацыі.

Прафесарска-выкладчыцкі склад і навуковыя супрацоўнікі паспяхова ўдзельнічалі ў выкананні 99 НДР. Найбольш актыўна працавалі філалагічны факультэт, Інстытут інклюзіўнай адукацыі, фізіка-матэматычны і гістарычны факультэты, факультэт прыродазнаўства, Інстытут псіхалогіі, факультэт пачатковай адукацыі.

Даследчыкі БДПУ прымалі ўдзел у выкананні ГНТП «Функцыянальная граматнасць» (9 НДР) і 6 дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, каардынуемых НАН Беларусі. Пры падтрымцы БРФФД выконваліся 6 навуковых праектаў. Распрацоўваліся 9 НДР, накіраваных на забеспячэнне дзейнасці Міністэрства адукацыі.

Вынікі фундаментальных і прыкладных даследаванняў апрабіруюцца і ўкараняюцца ў адукацыйны працэс дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай і педагагічнай адукацыі. У 2022 г. пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў БДПУ рэалізоўваліся 12 рэспубліканскіх эксперыментальных і 10 рэспубліканскіх інавацыйных праектаў.

У адукацыйны працэс і сацыяльную сферу былі ўкаранёны амаль 590 распрацовак, пацверджаных актамі аб укараненні ў БДПУ і ў іншых установах адукацыі.

Па выніках удзелу ў конкурсах на саісканне стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам і таленавітым маладым вучоным у 2022 г. прэзідэнцкая стыпендыя была прызначана аспіранту Ю.В.Рогавай (кафедра мовазнаўства і лінгвадыдактыкі, навуковы кіраўнік В.Д.Старычонак).

Уладальнікамі грантаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на выкананне НДР дактарантамі, аспірантамі, саіскальнікамі і студэнтамі на 2022 г. сталі 1 дактарант і 4 аспіранты.

На працягу мінулага года адбылося 10 абарон кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый работнікамі БДПУ. 3 чалавекі абаранілі кандыдацкія  дысертацыі ва ўстаноўлены перыяд навучання.

У БДПУ працуюць 47 СНДЛ, якія аб’ядноўваюць звыш 700 студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Грантавую падтрымку Міністэрства адукацыі атрымалі СНДЛ Інстытута інклюзіўнай адукацыі, факультэта прыродазнаўства, фізіка-матэматычнага і філалагічнага факультэтаў.

90 навуковых работ навучэнцаў БДПУ былі заяўлены на XXIX Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў. Прызавыя катэгорыі атрымалі 83 работы, у тым ліку 1 катэгорыю ‒ 20 работ, 2 катэгорыю ‒ 29, 3 катэгорыю ‒ 31; звання лаўрэата ўдастоены 3 навуковыя работы.

Узнагароды Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў атрымалі 12 студэнтаў (7 стыпендый і 5 прэмій).

Па выніках пасяджэння была прынята пастанова Савета ўніверсітэта, у якой вызначаны канкрэтныя задачы па далейшым развіцці навукова-даследчай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці БДПУ ў адпаведнасці з асноўнымі прыярытэтамі:

1) адпаведнасць навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці інтарэсам гуманітарнай бяспекі беларускага грамадства і дзяржавы;

2) накіраванасць навуковай дзейнасці на павышэнне якасці падрыхтоўкі педагагічных работнікаў у сістэме бесперапыннай педагагічнай адукацыі;

3) арыентацыя вынікаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на ажыццяўленне сацыякультурнай місіі БДПУ як цэнтра кластарнага развіцця бесперапыннай педагагічнай адукацыі.

 Поўны тэкст пастановы будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.

Расскажи друзьям: Адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта

Контакты

Приемная комиссия:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 217

+375 (17) 311-20-72
​внутр.тел.: 204

+375 (17) 311-21-28
​внутр.тел.: 203

E-mail: priem@bspu.by


Управление воспитательной работы с молодежью:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 325, 324 (3 корпус)

+375 (17) 311-23-21
Внутр. тел.: 133

+375 (17) 327-83-67

E-mail: uvrsm@bspu.by


Управление международного сотрудничества:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 121, 126, 127 (корпус 1)

+375 (17) 311-23-28
Внутр. тел.: 125

+375 (17) 200-21-95

E-mail: dfr@bspu.bybspu.int@gmail.com


Отдел кадров:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 321, 323, 231 (корпус 3)

+375 (17)  311-21-05
внутр.тел.: 126

+375 (17)  311-21-04
внутр.тел.: 213

+375 (17)  311-21-03
внутр.тел.: 230, 231, 232

+375 (17) 311-21-06
внутр.тел.: 214, 215

+375 (17) 226-56-19

E-mail: bgpu2011@mail.ru,  stud_ok@bspu.by


Oтдел документационного обеспечения и делопроизводства:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 116 (корпус 3)

+375 (17) 311-20-97
Внутр. тел.: 140, 210

Факс:
+375 (17) 226-40-24

E-mail: bspu@bspu.by


Пресс-служба БГПУ

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 120 (корпус 3)

+375 (17) 311-21-29
Внутр. тел.: 127

+375 (17) 311-23-80
внутр.тел.: 233, 234

+375 (29) 700-73-85

E-mail: press.bspu@mail.ru


Центр организационно-методического обеспечения образовательной деятельности:

Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Советская, 18, каб. 315 (корпус 3)

+375 (17) 327-84-97 

+375 (17) 327-82-06                      

+375 (17) 200-71-12

E-mail: umu@bspu.by